Перайсьці да зьместу

Смалявічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Смалявічы
лац. Smalavičy
Вуліца места
Вуліца места
Герб Смалявічаў Сьцяг Смалявічаў
Першыя згадкі: 1448
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Смалявіцкі
Плошча:
  • 16,45 км²
Вышыня: 175 м н. у. м.
Насельніцтва: 16 784 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1776
Паштовы індэкс: 222210
СААТА: 6248501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′22″ пн. ш. 28°4′19″ у. д. / 54.02278° пн. ш. 28.07194° у. д. / 54.02278; 28.07194Каардынаты: 54°1′22″ пн. ш. 28°4′19″ у. д. / 54.02278° пн. ш. 28.07194° у. д. / 54.02278; 28.07194
Смалявічы на мапе Беларусі ±
Смалявічы
Смалявічы
Смалявічы
Смалявічы
Смалявічы
Смалявічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://smolevichi.minsk-region.by/

Смаляві́чы — места ў Беларусі, на рацэ Плісе. Адміністрацыйны цэнтар Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 784 чалавекі[2]. Знаходзяцца за 35 км на ўсход ад Менску; чыгуначная станцыя на лініі Менск — Ворша. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Ігуменам, Лагойскам, Сьмілавічамі.

Смалявічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася збудаваная ў стылі барока драўляная царква Сьвятога Мікалая, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі[3].

Тапонім Смалявічы ўтварыўся ад слова смала, бо галоўным промыслам жыхароў на працягу многіх стагодзьдзяў была яе здабыча з драўніны[4].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Смалявічы (Смальнявічы) як уладаньне крэўскага намесьніка Алехны Даргіевіча датуецца 1448 годам[5]. Існуюць зьвесткі, што ў 1508 годзе вялікі князь падараваў паселішча гетману Канстантыну Астроскаму[5]. Аднак гісторык Вячаслаў Насевіч прыйшоў да высновы, што пэргамін з гэтай згадкай трэба вызнаць фальсыфікацыяй, зробленай недзе ў XVII або нават XVIII стагодзьдзі[6]

У 2-й палове XVI стагодзьдзя Смалявічы перайшлі ў валоданьне роду Радзівілаў, у чыіх руках заставаліся потым на працягу амаль трох стагодзьдзяў. У 1586 годзе староста барысаўскі і гетман вялікі Крыштап Радзівіл заснаваў тут мястэчка. Паводле інвэнтару на 1588 год, мястэчка Смалявічы было цэнтрам маёнтку, ў склад якога ўваходзіла сяло Смалявічы.

У пачатку XVII стагодзьдзя, як сьведчаць інвэнтары, у мястэчку Смалявічах было 4 вуліцы — Менская, Барысаўская, Царкоўная і Дворная; колькасьць двароў дасягнула 138. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Смалявічы трапілі пад маскоўскую акупацыю, у выніку якой у тут засталося толькі 77 двароў (на 1669 год)[6]. Паводле інвэнтару, на 1781 год у мястэчку было 5 вуліцаў — да чатырох ранейшых далучылася вуліца Прудовая; двароў налічвалася 74.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Плян Смалявічаў, 1927 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Смалявічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе з 1795 году сталі цэнтрам воласьці Барысаўскага павету. Сьпярша мясьціна знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнам, потым Гагенлёэ. У пачатку ХІХ стагодзьдзя тут існаваў палац, які згарэў у 1819 годзе. У 1871 годзе каля Смалявічаў збудавалі чыгуначную станцыю Вітгенштэйнаўская. На 1863 год у мястэчку існавалі расейская земская народная вучэльня, паштова-тэлеграфны аддзел, бровар, рамесныя майстэрні вытворчасьці вопраткі і абутку, кузьні.

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Смалявічах было 299 двароў, дзеялі 2 царквы, капліца, працавалі валасная ўправа, земская народная вучэльня, паштова-тэлеграфная кантора, бровар, рамесныя майстэрні вырабу абутку і адзеньня, 8 кузьняў. У пачатку XX стагодзьдзя працавалі наступныя прамысловыя прадпрыемствы: фабрыкі лесапільная і дрэваапрацоўчая (з 1894 году), лесапільная і мукамольная (з 1890 году), лесапільная мануфактура (з 1895 году), гута «Вікторыя» (з 1909 году). У 1908 годзе местачкоўцы зьвярнуліся да расейскіх уладаў з просьбай не руйнаваць старую царкву па сканчэньні будаваньня мураўёўкі. Адмыслова скліканая камісія пастанавіла, што царква 1759 году пабудовы ня мае каштоўнасьці і таму яе можна зьнішчыць[3].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Смалявічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смалявічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі Смалявічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну[8]. У 1919—1920 гадох мястэчка займалі польскія войскі.

У 1924 годзе Смалявічы сталі цэнтрам раёну. У 1938 годзе яны атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

7 сакавіка 1968 году Смалявічы атрымалі статус места. 5 верасьня 2000 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб[9]. 13 верасьня 2008 году ў парку каля каталіцкай капліцы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Сьвятому Валянтыну[10]. 18 чэрвеня 2008 году ў склад Смалявічаў улучылі вёскі Крыніцу, Рабы Слуп і Ўборкі[11].

  • XVII стагодзьдзе: 1601 год — каля 1 тыс. чал.[5]
  • XVIII стагодзьдзе: 1781 год — каля 450 чал. у мястэчку Смалявічах і каля 140 чал. у вёсцы Смалявічах[6]; 1796 год — 737 чал.[6]
  • XIX стагодзьдзе: 1855 год — каля 800 чал.; 1889 год — каля 1 тыс. чал.[12]; 1897 год — 2757 чал.[13]; 1900 год — больш за 3 тыс. чал.[14]
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 6,8 тыс. чал.; 1975 год — 10 тыс. чал.; 1991 год — 13,9 тыс. чал.; 2000 год — 14,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 14 тыс. чал.[15]; 2006 год — 14,2 тыс. чал.; 2007 год — 14,2 тыс. чал.; 2009 год — 15 092 чал.[16] (перапіс); 2016 год — 16 547 чал.[17]; 2017 год — 16 643 чал.[2]; 2018 год — 16 784 чал.[1]

У Смалявічах працуюць 3 сярэднія, музычная і спартовая школы, 5 дашкольных установаў.

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.

Дзеюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом народнай творчасьці, кінатэатар.

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Ленінская вуліца Могілкавая вуліца
Першамайская вуліца Чарніцкая вуліца
Працоўная вуліца 1-ы Царкоўны завулак
2-гі Царкоўны завулак
Савецкая вуліца Менская вуліца
Барысаўская вуліца (частка)[18]
Сацыялістычная вуліца Царкоўная вуліца
? Дворная вуліца
? Прудовая вуліца
? Рынак пляц

Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Смалявічаў
  • ААТ «Смалявіцкі досьледна-мэханічны завод»
  • ААТ «Смалявіцкі малочны завод»
  • РУВП «Смалявіцкі досьледны завод»
  • УП «Смалявіцкі райпрамкамбінат»
  • КУП «Смалявіцкі завод жалезабэтонавых вырабаў»
  • КУП «Смалявіцкі раённы камбінат побытавага абслугоўваньня»

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Гатэлі: «Вясна», «Прыазёрная»[19].
  • Забудова гістарычная (пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Могілкі юдэйскія
  • Сынагога (XIX ст.)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл
  • Царква Аляксандра Неўскага (1910; мураўёўка)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)
  1. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ а б Флікоп-Світа Г. Алтары з уніяцкіх часоў у царкве Св. Мікалая ў Смалявічах у пачатку ХХ ст. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 20 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. Лакотка. — Менск: Права і эканоміка, 2016. С. 555.
  4. ^ Гарады Беларусі: да 565-годзьдзя Смалявічаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 красавіка 2013 г. Праверана 22 красавіка 2013 г.
  5. ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 601.
  6. ^ а б в г Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага р-на і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
  7. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. ^ Энцыклапедычныя звесткі горада Смалявічы(недаступная спасылка) на smaliavichy.by
  10. ^ Помнік святому Валянціну ў Смалявічах на Catholic.by
  11. ^ «Об изменении границ Жодинского, Плисского сельсоветов и г. Смолевичи Смолевичского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 18 июня 2008 г. № 115 (рас.)
  12. ^ Jelski A. Smolewicze // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 904.
  13. ^ Шчурка Т. Смалявічы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 362.
  14. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  15. ^ Шчурка Т. Смалявічы // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 47.
  16. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Минщина. — Минск, 2008.
  19. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]