Перайсьці да зьместу

Азярыцкаслабадзкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Азярыцкаслабадзкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Слабада
Дата ўтварэньня 23 сьнежня 1963
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Азяры́цкаслабадзкі́ сельсавет[2]адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці, адзін з самых вялікіх у раёне. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Слабада (раней Азярыцкая Слабада).

16 сьнежня 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя вёскі Аношкі, Вішня, Дуброва, Кудрышчына, Ляды, Прылепская Ўсяжка, Прылепы, Прыстрамы, Рудня ліквідаванага Прылепскага сельсавету[3].

У 2007 годзе нарадзілася 37 чалавек, памерла 56. У 2008 годзе зарэгістравана 38 нараджэньняў, 39 чалавек пайшлі з жыцьця.

Па зьвестках Белстату колькасьць насельніцтва ў 2023 годзе склала 7111 чалавек.

У аграгарадку Слабада і навакольных вёсках зарэгістравана 3206 чалавек, зь іх 2200 — працаздольных, 480 чалавек — да пятнаццаці гадоў.