Прылепскі сельсавет
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Прыле́пскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ўсяжа.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
18 студзеня 1931 году да Смалявіцкага раёну далучаны Прылепскі сельсавет скасаванага Астрашыцка-Гарадоцкага раёну.
16 сьнежня 2009 году сельсавет ліквідаваны, вёскі Аношкі, Вішня, Дуброва, Кудрышчына, Ляды, Прылепская Ўсяжка, Прылепы, Прыстрамы, Рудня перададзеныя ў склад Азярыцкаслабадзкога сельсавету, вёскі Высокае, Ізьбіцкае, Кавалеўшчына, Тадуліна, Усяжа перададзеныя ў склад Усяскага сельсавету[1].
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Знаходзіўся на паўночным захадзе ад Смалявічаў. Праз тэрыторыю сельсавету працякала рака Ўсяжа, праходзіла рэспубліканская аўтадарога Р59 (Лагойск — Смалявічы — Мар’іна Горка).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 361