Перайсьці да зьместу

Васіль Вітка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Цімох Крысько»)
Васіль Вітка
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Цімафей Васільевіч Крысько
Нарадзіўся 16 траўня 1911
в. Еўлічы, Слуцкі павет, Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Памёр 5 ліпеня 1996
Менск, Беларусь
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст
Жанр Верш
Мова беларуская мова
Дэбют 1928 год
Значныя творы кнігі «Беларуская калыханка» (1971), «Казкі» (1968) і «Чытанка-маляванка» (1971)
Прэміі Дзяржаўная прэмія БССР (1972)
Узнагароды
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Творы на сайце Knihi.com

Васі́ль Ві́тка (сапраўднае імя Цімафе́й Васі́льевіч Крысько́; 16 траўня [ст. ст. 3 траўня] 1911; вёска Еўлічы, цяпер Слуцкі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 5 ліпеня 1996) — беларускі савецкі паэт, драматург, клясык беларускай дзіцячай літаратуры, заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР (1970).

Нарадзіўся 16 траўня 1911 року ў вёсцы Еўлічы Менскай губэрні ў сялянскай сям’і.

Пасьля сканчэньня Слуцкай прафтэхшколы ў 1928 працаваў сьлесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўным камбінаце, у заводзкай шматтыражцы (1929—1930), рэдакцыях газэтаў «Камуніст» (Бабруйск, 1930—1933), «Ударнік» (Жлобін, 1933—1935), «Чырвоная змена» (1935—1937), «Літаратура і мастацтва» (1937—1938) і часопісу «Полымя рэвалюцыі» (1938—1939).

Чалец КПСС з 1947.

У 1951—1957 — галоўны рэдактар беларускай штотыднёвай літаратурнай газэты «Літаратура і мастацтва».

Памёр 5 ліпеня 1996 року.

Друкавацца пачаў у 1928 року.

Зборнікі паэзіі:

  • «Гартаваньне» (1944)
  • «Поўдзень» (1946)
  • «Вернасьць» (1953)
  • «Ружа і штык» (1958)
  • «Паверка» (1961)
  • «Вершы» (1968)
  • «Беларуская калыханка» (1971)
  • «Праводзіны лета» (1972)
  • «Вышыні сьвятла» (1977)
  • «Случчына» (1981)
  • «Трэція пеўні» (1988)

Для дзяцей:

  • «Вавёрчына гора» (1948)
  • «Бусьлінае лета» (1958)
  • «Казка пра цара Зубра» (1960)
  • «Зайчык-вадалаз» (1962)
  • «Дударык» (1964)
  • «Азбука Васі Вясёлкіна» (1965)
  • «Казкі» (1968)
  • «Чытанка-маляванка» (1971)
  • «Хто памагае сонцу» (1975)
  • «Казкі» (1976)
  • «Ладачкі-ладкі» (1977)
  • «Мы будуем мэтро» (1979)
  • «Менскія баляды» (1982)
  • «Казкі й краскі» (1984)
  • «Госьці» (1984)
  • «Загадка пра зярнятка» (1984)
  • «Дзецям» (выбраныя творы, 1986)
  • «Сьвята дружбы» (1987)

П’есы:

  • «Прамень будучыні» (1948)
  • «Шчасьце паэта» (1951, прысьвечаная жыцьцю Я. Купалы)

Пераклады:

Узнагароджаны 2 ордэнамі, мэдалём Францішка Скарыны (10 кастрычніка 1991 року).

Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР (1970). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972) (за кнігі «Беларуская калыханка», «Казкі» і «Чытанка-маляванка»[1].

Міжнародны ганаровы дыплём імя Андэрсэна з занясеньнем у Ганаровы сьпіс (1978).

У роднай вёсцы Еўлічы (Слуцкі раён, Беларусь) імя Васіля Віткі носяць вуліца і школа. У 2011 г. яго імем назвалі бібліятэку № 6 у Менску[2].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]