Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі
Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі лац. Uładzisłaŭ Sivy-Sivicki | |
Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Стары Ўлас |
Нарадзіўся | 10 (22) сакавіка 1865 |
Памёр | 30 верасьня 1939 (74 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Мова | беларуская мова і польская мова |
Значныя творы | Год беларуса |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (пс. Стары Ўлас; 22 сакавіка 1865, Валожын — 30 верасьня 1939, Шашэльгішкі) — беларускі паэт, публіцыст, зьбіральнік беларускага фальклёру.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асірацеўшы ў десяць гадоў, пайшоў працаваць памочнікам кухара да пана. Быў кухарам, аб’езьнікам, лясьнічым у маёнтку Сужаны на Віленшчыне. Жыў у вёсцы Варняны Астравецкага раёну, у Вільні. У 1910 заснаваў школу пісьменнасьці, у якой разам са сваімі дочкамі вучыў дзяцей грамаце. Своеасаблівым летапісам працы і побыту сялянства зьяўляецца паэма «Год беларуса» (1911)[1].
У 1920 пераехаў у вёску Сужаны, а пазьней у Шашэльгішкі Віленскага павету, дзе займаўся земляробствам.
З 1907 друкаваўся ў «Нашай Ніве», потым у заходнебеларускіх выданьнях. У беларускіх календарах зьмяшчаў вершы і вершаваныя апавяданьні. Выступаў і як публіцыст. Шэраг вершаў надрукаваны ў «Анталогіі беларускай паэзіі» (1961) і ў зборніку «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1969). У 1990 выдадзена кніга збораў яго публіцыстыкі «Год беларуса».
Пра Старога Ўласа трапна сказаў Максім Гарэцкі: «Такія паэты маюць у нашай паэзіі літаральна маральнае значэнне як песняры з мазольнаю рукой, што ня толькі „з народу“, але і „сам народ“. Яго творы часам ня вельмі складныя, але чуецца ў іх сіла самае зямлі, непасрэдны павеў самога жыцьця беларускай вёскі. Яны — натуральны адростак народнай паэзіі, казак і гутарак, легендаў і жартаў»[2].
Пахаваны ў мястэчку Сужоніс.
У Валожыне на доме па вуліцы Савецкай, 49, зьмешчана мэмарыяльная дошка ў гонар самабытнага паэта-земляка Старога Ўласа.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Стары Улас на Воложин — край родной
- ^ Стары Улас /Сівы-Сівіцкі/ — Варняны(недаступная спасылка) на Неафіцыйны сайт Астравеччыны
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Стары Ўлас // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 22 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1865 годзе
- Нарадзіліся ў Валожыне
- Памерлі 30 верасьня
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Летуве
- Пахаваныя ў Летуве
- Беларускія літаратары
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Беларускія фальклярысты
- Беларускія публіцысты
- Літаратары, вядомыя пад псэўданімамі