Бадзені
| Бадзені | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Слабадзкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°54′04″ пн. ш. 27°08′12″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 19 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222393 |
| СААТА | 6240845004 |
| Нумарны знак | 5 |
| Бадзені на мапе Беларусі ± Бадзені | |
Бадзе́ні[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1770 годзе вёска Мядзельскага стараства Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва, 12 сем’яў. У 1868 годзе ў Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 10 двароў, 96 жыхароў. У 1904 годзе налічвала 172 жыхароў, у 1908 годзе — 205 жыхароў.
У 1921 годзе вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва, 38 двароў, 202 жыхароў.
З 12.10.1940 году у Дзягільскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 21.05.1951 г. у Старагабскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. у Менскай вобласьці. У 1940 годзе 38 двароў, 189 жыхароў.
У 1948 годзе створаны калгас імя Молатава. З 19.04.1954 г. вёска ў складзе калгасу «Шлях Ільіча» (цэнтар — вёска Зані).
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Старагабскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мікола Шабовіч (1959—2021) — беларускі паэт, перакладчык, пэдагог.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 28.
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі