Перайсьці да зьместу

Жодзін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Жодзіна»)
Жодзін
лац. Žodzin
Царква і касьцёл
Царква і касьцёл
Герб Жодзіна Сьцяг Жодзіна
Першыя згадкі: 1643
Горад з: 1963
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Старшыня гарвыканкаму: Зьміцер Заблоцкі[d][1]
Плошча: 23,21 км²
Вышыня: 250 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 64 559 чал.[2]
шчыльнасьць: 2781,52 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17 75
Паштовы індэкс: 222160–222169
СААТА: 6413000000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°6′0″ пн. ш. 28°21′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 28.35° у. д. / 54.1; 28.35Каардынаты: 54°6′0″ пн. ш. 28°21′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 28.35° у. д. / 54.1; 28.35
Жодзін на мапе Беларусі ±
Жодзін
Жодзін
Жодзін
Жодзін
Жодзін
Жодзін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Старонка ў сеціве

Жо́дзін, Жодынь (афіцыйная назва — Жо́дзіна) — места ў Беларусі, на рацэ Плісе. Уваходзіць у склад Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 64 559 чалавек[2]. Знаходзіцца за 50 км на ўсход ад Менску, на аўтамабільнай дарозе МенскВорша; чыгуначная станцыя на лініі МенскВорша.

Жодзін — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Жодзін мае балцкае паходжаньне ад асновы zodis — 'слова'[3]. У гістарычных крыніцах таксама сустракаюцца назвы Жодынь, Жодзіна Слабада, Багуслаў Поле[4].

Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Жодзін[5][6]. Цяперашняя афіцыйная форма Жодзіна (рас. Жодино) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[7].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Багуслаў Радзівіл

У 1643 годзе князь Багуслаў Радзівіл заснаваў мястэчка, якое першапачаткова мела назву Багуслаў Поле[8]. У гэты час тут было 400 пляцаў. На 1675 год у Багуславе існавалі вуліцы Менская, Жодзінская, Барысаўская, Смалявіцкая і Мезавая[9]. Пад 1688 годам упамінаецца вёска Жодзіна Слабада на рацэ Паджодзінцы, у Менскім ваяводзтве, якая знаходзілася ў валоданьні Радзівілаў.

Герб «Трубы»

На 1781 год у Жодзіне быў 41 двор і тры вуліцы (Барысаўская, Менская і Жодзінская).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Жодзін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У 1871 годзе з завяршэньнем будаваньня Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі ў Жодзіне пачала працаваць чыгуначная станцыя. На 1895 год у вёсцы было 32 двары[10], на 1897 год — 97 гаспадарак, дзеяла царква, працавалі расейская народная вучэльня, вадзяны млын, кузьня, карчма і крама.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Жодзін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жодзін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну[11]. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году Жодзін займалі польскія войскі. У 1924 годзе ён стаў цэнтрам сельсавету Смалявіцкага раёну. На 1926 год у вёсцы было 193 двары, дзеяла царква, працавалі 2 пачатковыя школы, клюб-чытальня, 2 кузьні, 2 сталярні, млын, 2 крамы. У 1931 годзе пачала працаваць 7-гадовая школа.

У Другую сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году Жодзін знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 21 студзеня 1958 году адбылося аб’яднаньне селішчаў Смалявіцкай ДРЭС, завода дарожных і мэліярацыйных машынаў і суседніх вёсак Зарэчча і Крушынкі ў гарадзкі пасёлак Жодзін. У 1958 годзе ў мястэчку заснавалі Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ).

7 сакавіка 1963 году Жодзін атрымаў статус места (гораду абласнога падпарадкаваньня). 22 верасьня 1998 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб «у чырвоным полі „вараскай“ тарчы срэбная жаночая постаць трымае шчыт з гербам „Трубы“».

16 жніўня 2020 году ў Жодзіне прайшоў Марш за свабоду

  • XVIII стагодзьдзе: 1781 год — 230 чал.; 1796 год — 374 чал.[8]
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 697 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 818 чалавек[12]; 1926 год — 994 чал.; 1970 год — 22,1 тыс. чал.; 1991 год — 56 тыс. чал.; 1994 год — 60 тыс. чал.[13]; 1997 год — 59,9 тыс. чал.[14]
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 61,2 тыс. чал.; 2006 год — 61,2 тыс. чал.; 2009 год — 61 724 чал.[15] (перапіс); 2016 год — 63 888 чал.[16]; 2017 год — 64 303 чал.[17]; 2018 год — 64 559 чал.[2]

Нацыянальны склад

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нацыянальны склад паводле перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году[18]
Разам Беларусы Расейцы Украінцы Палякі Азэрбайджанцы
61 724 54 149 87,73 % 4968 8,05 % 741 1,2 % 217 0,35 % 85 0,14 %
Цыганы Татары Армяне Летувісы Габрэі
55 0,09 % 47 0,08 % 46 0,07 % 26 0,04 % 16 0,03 %

У 1990-я гады ў Жодзіне збудавалі цэрквы Багародзіцы Збавіцельніцы, Сьвятога Міхала Арханёла і Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, а таксама касьцёл Маці Божай Фацімскай. 13 траўня 2017 году арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у час Сьвятой Імшы абвясьціў пра ўстанаўленьне касьцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне дыяцэзіяльным санктуарыюмам.

У месьце працуюць політэхнічны тэхнікум, прафэсійны ліцэй, 2 гімназіі, 9 школаў, 20 дашкольных установаў.

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская паліклініка.

Дзеюць 7 бібліятэк, 2 палацы культуры, 2 кінатэатры.

Выдаецца мясцовая газэта «Жодзінскія навіны(en)».

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Калініна вуліца Рынкавая вуліца[19]
Маскоўская вуліца Падасоўская вуліца[20]
БелАЗ

Прадпрыемствы электраэнэргетыкі, машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, харчовы, лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

  • Беларускі аўтамабільны завод. Выпускае магутныя кар’ерныя самазвалы БелАЗы магутнасьцю 30 да 320 тон, вядомыя па ўсім сьвеце. На заводзе працуюць прыкладна 11 тысячаў жыхароў гораду — прыблізна кожны шосты.
  • Трыкатажная фабрыка «Сьвітанак»
  • Кавальскі завод цяжкіх штамповак

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзее Жодзінскі дом-музэй А. Купрыянавай, у якім экспануюцца асабістыя рэчы сям’і Купрыянавых, прадметы побыту даваеннага і ваеннага часу. Спыніцца можна ў гатэлях «Дружба» і «Раніца».

Помнікі: маці-патрыётцы, Купрыянавым

  • Капліца (1864)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1864)
  1. ^ а б https://zhodinonews.by/2019/01/16/novyj-predsedatel-zhodinskogo-gorispolkoma-dmitrij-zablockij-pristupil-k-rabote/Жодзінскія навіны.
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 124.
  4. ^ Сіўчыкаў У. «Трэба ўмець быць удзячнымі» // Кніганоша. № 12, сьнежань 2011 г.
  5. ^ Вячорка В. (19.03.2016) "Бабёнка – это я понимаю!". Як русіфікавалі тапонімы.. Радыё СвабодаПраверана 23 чэрвеня 2017 г.
  6. ^ Списки населённых мест Минской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г. - 1857. - 803 л. - (Фонд Центрального статистического комитета МВД. Опись № 4). (pdf) С. 121.
  7. ^ Вячорка В.. Не страляйце пад Лёзна! Скланяйма беларускія геаграфічныя назвы, Радыё Свабода, 31 ліпеня 2015 г.
  8. ^ а б Насевіч В. Смалявіччына ў перыяд феадалізму // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага р-на і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.  — С. 27—48; 58—59.
  9. ^ Харэўскі С. Інвэнтары як крыніца ўрбананімічных дасьледаваньняў, Форум за незалежнасьць
  10. ^ Jelski A. Żodzin // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 813.
  11. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  12. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 62.
  13. ^ Каралёў А. Жодзіна // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 370.
  14. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 437.
  15. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Перепись населения 2009. Национальный состав Республики Беларусь. Том 3. — Мн., 2011 — С. 106—127.
  19. ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Минщина. — Минск, 2008.
  20. ^ Жураўскі В. Уласны погляд на гісторыю Жодзіна, Жодзінскія Навіны, 29 чэрвеня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]