Уладзімер Сіўчыкаў
Уладзімер Сіўчыкаў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 траўня 1958 |
Памёр | 21 ліпеня 2021 (63 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, пісьменьнік, паэт, плястычны артыст |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Уладзі́мер Мікала́евіч Сі́ўчыкаў (3 траўня 1958, Жодзіна, Смалявіцкі раён, Менская вобласьць — 21 ліпеня 2021) — беларускі пісьменьнік, перакладчык, мастак, выдавец.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў пэдагагічнае аддзяленьне Менскай мастацкай вучэльні ў 1977 годзе.
Працаваў настаўнікам маляваньня і чарчэньня ў Траянаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёну. Служыў у войску (1977—1979). Быў мастаком-афарміцелем у Менскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў (1979—1983). У 1981 годзе паступіў на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (пад час вучобы праходзіў стажыроўку ў Тбіліскім дзяржаўным унівэрсытэце, дзе вывучаў грузінскую мову і літаратуру). Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту (1986) — рэдактар аддзелу літаратуры і мастацтва, у 1989—1990 гг. — адказны сакратар часопісу для дзяцей і падлеткаў «Бярозка». З 1990 годзе — прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага раманаў, з 1994 году — дырэктар выдавецтва «Радыёла-плюс».
З 2004 году як індывідуальны прадпрымальнік займаўся ўласнай выдавецкай справай. Удзельнік літаратурна-грамадзкага таварыства «Тутэйшыя» (1986—1990). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1990 году, Беларускага ПЭН-Цэнтру з 2004 году, Беларускай асацыяцыі журналістаў з 2009 году. Грамадзкі дзеяч. Вёў актыўную краязнаўчую працу найперш па родным Жодзіне, па ўшанаваньні памяці князя Багуслава Радзівіла.
Памёр 21 ліпеня 2021 году[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У друку выступаў з 1982 году. Аўтар кнігі вершаў «Адліга» (калектыўны зборнік «Лагодны прамень раніцы», 1988), адзін з аўтараў зборніка апавяданьняў «Жнівеньскі праспэкт» (1988). Таксама аўтар кніг апавяданьняў і п’ес «Гульня ў тастамант» (1992), кніг прозы «Лісты да брата» (1998), «Бювар» (2009), «Уладзевы гісторыі» (2015), кнігі паэзіі «Высакосны год» (2004), кніг вершаў дзецям «Кошык Велікодны» (2014), «Багоўка» (2018), слоўніка-даведніка «2000 русских, 2000 белорусских идиом…» (сумесна з А. Баярынай, 2006). Укладальнік (разам з А. Марачкіным) і адзін з аўтараў альбомаў «Жодзінцы. Жывапіс. Графіка. Мастацкае слова» (2008), а таксама «Рыцары Пагоні і Арла» (2010). Укладальнік зборнікаў дэтэктываў «Кінжал з крыламі» (1994) і «Карона Вітаўта Вялікага» (2004), анталёгіі вершаў і песень пра каханьне «Яна і Я» (разам з Р. Шастак, 2005), зборніка выбраных твораў Максіма Багдановіча «Інтымны дзённік» (2006), Рыгора Барадуліна «Руны Перуновы» (разам з А. Камоцкім, 2006), зборнікаў беларускіх казак, легенд, паданьняў, песень «Залатая яблынька» (2013), «Сіняя Світа» (2015), «Зачараваны Замак» (2016) і інш.
У перакладзе У. Сіўчыкава з грузінскай мовы на беларускую апублікаваны раман Надара Думбадзэ «Закон вечнасці» (1988), шэраг вершаў і паэм у «Анталогіі грузінскай паэзіі» ў 2 тамах (1989).
Аўтар шэрагу творчых партрэтаў беларускіх і замежных мастакоў — Вінцэнта Ван Гога, Язэпа Драздовіча, Алеся MaRa, Івана Міско, Ігара Рымашэўскага і інш.
Выбраная бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Лагодны промень раніцы». Нізка вершаў «Адліга». 1988. ISBN 5-340-00052-4
- «Анталогія грузінскай паэзіі». Пераклад вершаў (часткова), пераклад прадмовы, біяграфічныя даведкі і тлумачэнні. 1989. ISBN 5-340-00181-4 ISBN 5-340-001139-3 (т. 1) ISBN 5-340-00140-7 (т. 2)
- «Закон вечнасці». Н. Думбадзэ. Пераклад з грузінскай мовы. 1989. ISBN 5-340-00235-7
- «Гульня ў тастамант». Апавяданьні і п’есы. 1992. ISBN 5-7880-0575-2
- «Кінжал з крыламі. Дэтэктыўныя навелы». Пераклады (часткова), укладаньне. 1994. ISBN 5-7880-0925-1
- «Лісты да брата». Апавяданні, падарожныя нататкі. 1998. ISBN 985-448-001-1
- «Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства». Навела, укладаньне (з М. Тычынам). 2003. ISBN 985-419-164-8
- «Сучасная беларуская драматургія. Традыцыі і наватарства». П’еса, агульная рэдакцыя. 2003. ISBN 985-419-155-9
- «Высакосны год». Вершы. 2004. ISBN 985-448-043-7
- «Карона Вітаўта вялікага. Дэтэктыўныя раманы, аповесці, апавяданні». Апавяданьне, укладаньне (з А. Сіўчыкавай). 2004. ISBN 985-02-0735-3
- «Яна і Я. Вершы і песні пра каханне». Вершы (часткова), укладаньне (з Р. Шастак). 2005. ISBN 985-448-050-Х
- «Інтымны дзённік. Выбраныя творы». М. Багдановіч. Укладаньне. 2006. ISBN 985-448-057-7
- «Руны Перуновы. Выбраныя творы». Р. Барадулін. Укладаньне (з А. Камоцкім). 2006. ISBN 985-448-058-5
- «Качка-дзівачка. Польская паэзіія дзецям: выбраныя старонкі з паэтаў ХІХ — пачатку ХХІ ст.» Пераклады (часткова), укладаньне (з Л. Баршчэўскім). 2006. ISBN 985-448-068-2
- «Свет на дваіх». Вершы (часткова). 2006. ISBN 985-6363-60-8
- «2000 русских 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний. Словарь с пояснениями и примерами использования» . Составление (с Е. Бояриной), предисловие. 2006. ISBN 985-483-649-5
- «Жодзінцы. Жывапіс. Графіка. Мастацкае слова». Вершы, эсэ, прадмова. Укладаньне (з М. Андруковічам і А. Мара). 2008. ISBN 978-985-448-078-7
- «Дом на мяжы. Выбраныя творы». С. Мрожак. Укладаньне. 2008. ISBN 978-985-448-093-0 ISBN 978-83-61617-92-1
- «Выпаў грук у грома з рук». Р. Барадулин. Укладаньне. 2009. ISBN 978-985-448-073-2
- «Аўтабіяграфія». Б. Радзівіл. Пераклад (часткова), укладаньне, пасьляслоўе. 2009. ISBN 978-985-448-102-9
- «Бювар». Эсэ, падарожныя нататкі. 2009. ISBN 978-985-448-100-5 ISBN 978-985-6901-35-8
- «Рыцары Пагоні і Арла» (з Алесь МаRа). Прадмова, укладаньне. 2010. ISBN 978-985-448-107-4
- «Залатая яблынька. Казкі, легенды, паданні. Хрэстаматыя дзецям малодшага школьнага ўзросту». Апрацоўка і пераказ казак, легенд і паданьняў (часткова), укладаньне. 2013. ISBN 978-985-7030-07-1
- «Кошык Велікодны». Вершы. 20014. ISBN 978-985-7030-15-6
- «Уладзевы гісторыі». Проза. 2015. ISBN 978-985-7030-21-7
- «Сіняя Світа. Казкі, легенды, паданні». Пераказ і апрацоўка казак, легенд, паданьняў (часткова), укладаньне. 2015. ISBN 978-985-15-2485-9
- «Тастамент. Выбраныя творы». Р. Барадулін. Укладаньне. 2015. ISBN 978-985-15-2489-7
- «Крывавы патоп». К. Тарасаў. Укладанне (з Г. Тарасавай). 20016. ISBN 9780985015-2955-7
- «Апошняе каханне князя Міндоўга. Выбраныя творы». К. Тарасаў. Укладаньне (з Г. Тарасавай). 2016. ISBN 978-985-15-2829-1
- «Інтэрнат на Нямізе. Выбраныя творы». І. Навуменка. Укладаньне (з П. Навуменкам). 2016. ISBN 978-985-15-2881-9
- «Зачараваны Замак. Легенды, паданні, казкі, песні». Пераказ легенд, паданьняў, казак (часткова), укладаньне. 2016. ISBN 978-985-15-2843-7
- «Лялька». Б. Прус. Пасьляслоўе. 2017. ISBN 978-985-7030-27-9
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Sìŭčykaŭ, Uladzìmìr Mìkalajevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Памёр выбітны жодзінец, пісьменнік і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў. Яму было 63 гады, ex-press.by
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія пісьменнікі. Даведнік. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-Х
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14)