Ігар Ляшчэня
| Ігар Ляшчэня | |
| Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Славацкай рэспубліцы | |
|---|---|
| 13 чэрвеня 2016 — 21 жніўня 2020 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Андрэй Кабякоў |
| Папярэднік | Уладзімер Серпікаў |
| Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль | |
| 16 траўня 2006 — 28 верасьня 2012 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Сяргей Сідорскі |
| Папярэднік | Генадзь Лавіцкі |
| Наступнік | Уладзімер Скварцоў |
| Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эгіпет | |
| 3 чэрвеня 1998 — 21 студзеня 2002 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Наступнік | Сяргей Міхневіч |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 21 сьнежня 1967 (58 гадоў) Жодзін, Менскай вобласьці Беларусі |
| Адукацыя | |
І́гар Алякса́ндравіч Ляшчэ́ня (нар. 21 сьнежня 1967 году ў Жодзіне) — беларускі дыплямат.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных стасункаў МЗС СССР (1991).
У 1991 року прыняты на працу ў Міністэрства замежных справаў СССР і накіраваны ў амбасаду СССР у Эгіпце. У 1991—1994 роках — дзяжурны рэфэрэнт, пасьля аташэ Амбасады Расейскай Фэдэрацыі ў Эгіпце.
З 1994 — на службе ў Міністэрстве замежных справаў Рэспублікі Беларусі. Другі сакратар, начальнік аддзелу дзяржаваў Азіі і Афрыкі, начальнік чацьвертай палітычнай управы МЗС Беларусі.
З 1997 году працаваў дарадцам у амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эгіпет, 3 чэрвеня 1998 году быў прызначаны там амбасадарам[1]. Адстаўлены 21 студзеня 2002 году[2].
У 2002—2006 працаваў памочнікам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па зьнешнепалітычных і зьнешнеэканамічных пытаньнях.
16 траўня 2006 году прызначаны амбасадарам у Дзяржаве Ізраіль [3]. Адстаўлены 28 верасьня 2012[4].
З 2012 па 2016 рокі працаваў начальнікам управы дзяржаваў Азіі і Афрыкі, начальнікам управы дзяржаваў Афрыкі і Блізкага Ўсходу МЗС Беларусі.
13 чэрвеня 2016 року прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Славаччыне[5]. Падчас пратэстаў у Беларусі 16 жніўня 2020 году заявіў аб падтрымцы пратэстуючых і асудзіў прымяненьне гвалту з боку праваахоўных органаў[6]. 18 жніўня ён падаў у адстаўку з пасады, якая была прынятая 24 жніўня[7].
Валодае ангельскай і арабскай мовамі.
Прыватнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жанаты, мае сына і двух дачок.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 3 июня 1998 г. №290 «О назначении И. А. Лещени Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Арабской Республике Египет и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 21 января 2002 г. №45 «Об освобождении И. А. Лещени от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Арабской Республике Египет»(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. №323 «О назначении И. А. Лещени Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Государстве Израиль» (рас.)
- ↑ Указ президента Республики Беларусь сентября 2012 г. № 441 Об освобождении от должности И. А. Лещени (рас.) Праверана 15 верасьня 2016 г.
- ↑ Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны партал прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (13 чэрвеня 2016). Праверана 15 верасьня 2016 г.
- ↑ Першы з беларускіх дыпламатаў падтрымаў пратэсты. Белсат (2020-08-16). Праверана 2020-08-16 г.
- ↑ Ігар Ляшчэня вызвалены ад пасады амбасадара Беларусі ў Славаччыне
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Жыцьцяпіс (рас.) на бачыне амбасады Беларусі ў Славаччыне
| ||||||||