Гісторыя Жодзіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Жодзін — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1643 годзе князь Багуслаў Радзівіл заснаваў мястэчка, якое першапачаткова мела назву Багуслаў Поле[1]. У гэты час тут было 400 пляцаў. На 1675 год у Багуславе існавалі вуліцы Менская, Жодзінская, Барысаўская, Смалявіцкая і Мезавая[2]. Пад 1688 годам упамінаецца вёска Жодзіна Слабада на рацэ Паджодзінцы, у Менскім ваяводзтве, якая знаходзілася ў валоданьні Радзівілаў.

На 1781 год у Жодзіне быў 41 двор і тры вуліцы (Барысаўская, Менская і Жодзінская).

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Жодзін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У 1871 годзе з завяршэньнем будаваньня Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі ў Жодзіне пачала працаваць чыгуначная станцыя. На 1895 год у вёсцы было 32 двары[3], на 1897 год — 97 гаспадарак, дзейнічала царква, працавалі народная вучэльня, вадзяны млын, кузьня, карчма і крама.

У лютым 1918 году Жодзін занялі нямецкія войскі, у жніўні 1919 — ліпені 1920 году — польскія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жодзін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну[4]. У 1924 годзе Жодзін стаў цэнтрам сельсавету Смалявіцкага раёну. На 1926 год у вёсцы было 193 двары, дзейнічала царква, працавалі 2 пачатковыя школы, клюб-чытальня, 2 кузьні, 2 сталярні, млын, 2 крамы. У 1931 годзе пачала працаваць 7-гадовая школа.

У Другую сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году Жодзін знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 21 студзеня 1958 году адбылося аб’яднаньне селішчаў Смалявіцкай ДРЭС, завода дарожных і мэліярацыйных машынаў і суседніх вёсак Зарэчча і Крушынкі ў гарадзкі пасёлак Жодзін. У 1958 годзе ў мястэчку заснавалі Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ).

7 сакавіка 1963 году Жодзін атрымаў статус места (гораду абласнога падпарадкаваньня). 22 верасьня 1998 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб «у чырвоным полі „вараскай“ тарчы срэбная жаночая постаць трымае шчыт з гербам „Трубы“»

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Насевіч В. Смалявіччына ў перыяд феадалізму // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага р-на і г. Жодзіна. — Менск: БЕЛТА, 2000.  — С. 27—48; 58—59.
  2. ^ Харэўскі С. Інвэнтары як крыніца ўрбананімічных дасьледаваньняў, Форум за незалежнасьць
  3. ^ Jelski A. Żodzin // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 813.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]