Сяргей Харэўскі
Сяргей Харэўскі лац. Siarhiej Chareŭski | |
Род дзейнасьці | беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуроляг, мастацтвазнаўца, выкладчык |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 кастрычніка 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, пісьменьнік, плястычны артыст, мастацтвазнавец |
Навуковая сфэра | выяўленчае мастацтва[1] і мастацтвазнаўства[d][1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня і Талака |
Узнагароды | |
Сярге́й Васільевіч Харэ́ўскі (нар. 5 кастрычніка 1967, Менск) — беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуроляг, мастацтвазнаўца, выкладчык ЭГУ.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучыўся ў школе з мастацкім ухілам №26, у Менскай мастацкай вучэльні імя А. Глебава (1982—1987), дзе разам зь ім вучыліся Ігар Варашкевіч, Міхал Анемпадыстаў, Тодар Кашкурэвіч, Лявон Вольскі; у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1988—1992), асьпірантуры Беларускай акадэміі мастацтваў (1994—1997), у 1996 у летняй школе Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Цяпер выкладае ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (Вільня).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У час вучобы яго называлі «дыск-жакей Сяргей». Ён правёў першую ў нашай гісторыі беларускамоўную дыскатэку. Вёў канцэрты «Мроі» ды іншых беларускіх гуртоў. Аформіў, як мастак, тузін кніг выдавецтваў «Юнацтва», «Унівэрсітэцкае», «Наша Ніва», «АСТ». Сярод іншага кнігі Алеся Краўцэвіча, Уладзімера Арлова, Валянціны Аксак. Быў мастацкім рэдактарам часопіса «Бярозка», газэты «Свабода». Аўтар «Нашай Нівы» з моманту яе аднаўленьня, вёў праграму «Галерэя Свабоды» на радыё «Свабода». Сам Харэўскі кажа, што аб’езьдзіў шостую частку сьвету ад Ірану да Ціхага акіяна.
Тэксты Харэўскага перкладаліся й друкаваліся па-вугорску, па-летувіску, па-нямецку, па-польску, па-расейску, па-ўкраінску, па-чэску.
Супрацоўнічаў з СМІ Летувы, Нямеччыны, Польшчы, Расеі, Люксэмбургу.
Асноўныя публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Харэўскі С. ПраЧутае. Зборнік эсэ па гісторыі культуры і праблемам ідэнтычнасці Беларусі / Рэд. Акудовіч В. — Мн.: Беларускі Калегіюм, 2011.
- Харэўскі С. Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу / Аўт.-укл. С. В. Харэўскі, Рэд. Баразна М. — Вільня: ЕГУ, 2011. ISBN 978-9955-773-51-1.
- Харэўскі С. Зьвяры-суайчыньнікі. — Singapore: «Наша Ніва», 2000.
- Харэўскі С. В. Прамоўленае: эсэ і лекцыі. — Мн, 2008. ISBN 978-9955-773-12-2.
- Харэўскі, С. В. Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915—1940 гг. — Вільня: ЕГУ, 2008. ISBN 978-9955-77-13-9.
- Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі / С. В. Харэўскі — Вільня : ЕГУ, 2007. ISBN 978-9955-773-02-3.
- Харевский С. В. История Китая. — М.: Харвест, 2007. ISBN 978-985-16-3554-8, 978-5-17-030798-2.
- Харевский С. В. Китайская каллиграфия. — М.: Харвест, 2007. ISBN 978-985-16-0522-0.
- Харевский С. В. Арабская каллиграфия. — М.: Харвест, 2007. ISBN 978-985-16-0518-3.
- Харевский С. В. (в сооавторстве с Соколовым А. Е.) Китайская каллиграфия: краткая история и этимология 214 основных иероглифов (ключей) китайского языка. — Мн.: Харвест, 2006.
- Харэўскі С. Мастацтва таталітарызму. // У кн. Таталітарызм. Курс лекцыяў. Рэд. А. І. Анціпенка. — Мн.: Беларускі Калегіюм, 2007.
- Харэўскі С. Мастакоўская памяць: Успаміны Яўгена Ціхановіча // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Зборнік да 75-годдзя праф. А. Мальдзіса / Пад рэд. С. Запрудскага, А. Фядуты, З. Шыбекі. — Мінск: Лімарыус, 2008.
- Харэўскі С. Горад святога Губерта. Краязнаўчы альманах. Выпуск III. / Пад рэд. А. Смаленчука і А. Вашкевіча. Гродна — Вільня: Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі ЕГУ, 2008.
- Харэўскі С. Стагоддзе вачыма мастака. Успаміны Яўгена Ціхановіча // Асоба і час: Беларускі біяграфічны альманах / Укл. А. Фядута. — Мінск: Лімарыус, 2009.
«Новазэляндзкае паходжаньне»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Неафіцыйная вэрсія кажа, што Харэўскі нарадзіўся ў Новай Зэляндыі, каля гарадка Кінгстан у паўднёвых адгор’ях навазэляндзкіх Альпаў. Ягоны прадзед — беларускі паўстанец 1863 году ступіў на бераг Новай Зэляндыі ў 1867 годзе, роўна за сто гадоў да нараджэньня Сяргея.
Пра гэта Ўладзімер Арлоў згадвае[2]:
Некалькі гадоў таму мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі напісаў кніжку «Зьвяры-суайчыннікі» …і папрасіў мяне зрабіць прадмову. Паколькі ў кнізе часта згадваліся істоты, радзіма якіх — Новая Зэляндыя, я… у прадмове напісаў, што Сяргей Харэўскі нарадзіўся ў Новай Зэляндыі ў сям’і перасяленцаў зь Беларусі, а потым, начытаўшыся старых падшывак «Нашай Нівы», вярнуўся на радзіму, дзе яго чакалі цяжкія выпрабаваньні. Ён стаў піянэрам, але быў выключаны зь піянэрскай арганізацыі за сувязь з важатай. І розныя іншыя сюжэты такога пляну я таксама напрыдумляў. Самае цікавае, шмат хто з чытачоў, і сярод іх былі сур’ёзныя журналісты, паверыў, што Харэўскі сапраўды з Новай Зэляндыі. Толькі ў рэдакцыі газэты «Навінкі», якая тады выходзіла, усё зразумелі і перадрукавалі прадмову, як узор той літаратуры, якая адпавядае іх выданьню.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Charèŭskì, Sjarhej Vasìl‘jevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ http://www.tio.by/cgi-bin/newspaper.cgi?t=text&id=2549
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Харэўскі Тузін Гітоў Архіўная копія
- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага мастацкага каледжу імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Санкт-Пецярбурскай акадэміі мастацтваў імя Рэпіна
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту
- Беларускія літаратары
- Беларускія мастакі і мастачкі
- Беларускія мастацтвазнаўцы
- Культуролягі