Дзьмітры Палітыка
Дзьмітры Палітыка | |
![]() Фатаздымак Дзьмітра Палітыкі з 30-х гадоў ХХ стагодзьдзя | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 траўня 1915 году Гарывец, Лепельскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 18 красавіка 1965 году (49 гадоў) Менск, Менскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратурны крытык, літаратуразнаўца |
Дзьмітры Антонавіч Палітыка (15 траўня 1915 г., в. Гарывец, Лепельскі павет, Віцебская губэрня, цяпер Чашніцкі раён, Віцебская вобласьць — 18 красавіка 1965 г., Менск) — беларускі савецкі крытык і літаратуразнаўца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 15 траўня 1915 году ў сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю ў вёсцы, скончыў сямігодку ў Чашніках, затым вучыўся ў Менскім і Лепельскім пэдагагічных тэхнікумах (1930—1932 гг.). Настаўнічаў у пачатковай школе ў в. Копцевічах. У 1935 годзе скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага пэдінстытуту, дзе працаваў у літаратурным кабінэце. Выкладаў у Полацкім пэдвучылішчы. У 1936—1937 гг. служыў у Чырвонай Арміі, атрымаў спэцыяльнасьць авіятэхніка. У 1937—1941 і 1944—1945 гг. выкладаў расейскую літаратуру ў пэдтэхнікуме і пэдінстытуце г. Магілёва.
У гады вайны быў залічаны ў рэзэрв як авіяцыйны спэцыяліст, знаходзіўся ў эвакуацыі ў Башкірскай АССР (працаваў дырэктарам школы, загаднікам раёну). У 1950 г. скончыў Акадэмію грамадзкіх навукаў пры ЦК УКП(б), абараніў кандыдацкую дысэртацыю «А. И. Гончаров и литературная борьба 1860-х гг.». З 1950 году загадваў катэдрай расейскай і беларускай мовы і літаратуры (пазьней катэдрай літаратуры і журналістыкі) Рэспубліканскай Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КП Беларусі. Сябар Саюзу пісьменьнікаў СССР. У другой палове 1950-х быў кіраўніком сэкцыі крытыкі Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. У 1960 годзе цяжка захварэў (абвастрэньне сухотаў, на якія пачаў пакутаваць падчас эвакуацыі), але працягваў працу да канца жыцьця.
Памёр 18 красавіка 1965 году. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках. Барэльеф на надмагільным помніку работы С. І. Селіханава.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэбютаваў вершамі ў 1932 годзе. З 1946 году выступаў як крытык і літаратуразнаўца. Выйшлі дасьледаваньні: «О значении советской литературы в коммунистическом воспитании трудящихся» (1952 г.), «Великий русский писатель-сатирик М. Е. Салтыков-Щедрин» (1955 г.), «Беларуская пасляваенная проза» (1958 г.); «Роман И. А. Гончарова „Обрыв“» (1962 г.); Манаграфія «Янка Купала-перакладчык» (1959 г., другое, дапоўненае выданьне 1986 г.) — адно зь першых у беларускім літаратуразнаўстве дасьледаваньняў па праблеме паэтычнага перакладу. У зборнік «Сляды часу» (1967 г.) увайшлі лепшыя літаратурна-крытычныя артыкулы Д. А. Палітыкі.
Архіў Д. А. Палітыкі (у складзе якога, сярод іншага, багатая карэспандэнцыя з буйнымі расейскімі літаратуразнаўцамі М. К. Піксанавым і М. Ф. Бельчыкавым) захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва, ф. 167[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дзьмітры Палітыка // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. — Мн., 1994. — С. 414.
- Палітыка Дзьмітры Антонавіч // Беларуская энцыкляпэдыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2001. — Т. 12. — С. 9.
- Палітыка Дзьмітры // Беларускія пісьменьнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1994. — Т. 4. — С. 437.
- Палітыка Дзьмітры Антонавіч // Памяць : гісторыка-дакумэнтальная хроніка Чашніцкага раёну / рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. — Мн., 1997. — С. 454.
- Палітыка Дзьмітры Антонавіч // Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1986. — Т. 4. — С. 155—156.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Нарадзіліся 15 траўня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Памерлі 18 красавіка
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя А. А. Куляшова
- Беларускія літаратары
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР
- Беларускія крытыкі
- Беларускія літаратурныя крытыкі
- Выкладнікі Сацыяльна-гуманітарнага каледжу (Магілёў)
- Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
- Нарадзіліся ў Віцебскай губэрні
- Памерлі ў Менскай вобласьці