Перайсьці да зьместу

Башкартастан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэспубліка Башкартастан
рас. Республика Башкортостан
башк. Башҡортостан Республикаһы

Сьцяг
Гімн Гімн Башкартастану
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, Уральскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Уфа
Улучае 54 раёны
Найбольшы горад Уфа
Іншыя буйныя гарады Уфа, Стэрлітамак, Салават, Нефцекамск, Акцябарскі
Дата ўтварэньня 16 лістапада 1917 (як аўтаномны Башкурдзістан)
23 сакавіка 1919 (як Аўтаномная Башкірская Савецкая Рэспубліка)
14 чэрвеня 1922 (як Башкірская АССР)
11 кастрычніка 1990 (як Башкірская ССР)
Кіраўнік Радый Хабіраў
Прэм’ер-міністар ураду Андрэй Назараў
Афіцыйныя мовы расейская, башкірская
Насельніцтва (2025) 4 046 000[1]
Шчыльнасьць 28,41 чал./км²
Нацыянальны склад расейцы, башкіры, татары, чувашы, марыйцы, украінцы
Плошча 142 947 км² (27-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня
 · найніжэйшы пункт

 214 м
 г. Ямантаў — 1640 м
Месцазнаходжаньне Башкартастану
Рэспубліка Башкартастан на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +6
Код ISO 3166-2 RU-BA
Тэлефонны код 347
Код аўтам. нумароў 02
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Рэспу́бліка Башкартаста́н (па-расейску: Республика Башкортостан, па-башкірску: Башҡортостан Республикаһы) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі[2], уваходзіць у склад Прыволскай фэдэральнай акругі. Сталіца — горад Уфа.

Мяжуе зь Сьвярдлоўскай, Чалябінскай і Арэнбурскай абласьцямі, Пермскім краем, а таксама з рэспублікамі Татарстан і Ўдмуртыя.

Утвораная 23 сакавіка 1919 году.

На 2021 год аднымі з буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў былі «Нафтакамскі аўтазавод» і «Ўфімскае маторабудаўнічае вытворчае аб’яднаньне».

Башкартастан

Башкартастан разьмешчаны на схілах Паўднёвага Ўралу і ў Прыўральлі.

Колькасьць насельніцтва рэспублікі паводле зьвестак Дзяржаўнага камітэту статыстыкі Расеі на 2013 рок склала 4 060 957 чал., шчыльнасьць насельніцтва ў суб’екце — 28,41 чал./км², дзел\ мескага насельніцтва — 67,01%. На 2010 год насельніцтва паводле нацыянальнае прыкметы разьмяркоўваецца наступным чынам[3]:

Найбуйнейшыя гарады — Уфа (адміністрацыйны цэнтар, 1 077 719 чал.), Стэрлітамак (275 798 чал.), Салават (154 884 чал.), Нефцекамск (123 540 чал.), Акцябарскі (111 551 чал.).

96,4% насельніцтва валодае расейскай мовай. Башкірскай мовай валодае 25,8%, татарская — 34,0% насельніцтва.

Зьмена колькасьці насельніцтва
(асобаў, на момант перапісу, 1939—2002 гг. у межах адпаведных гадоў, 1897 г. у сучасных межах, за 1897—1926 гг. прыведзеныя зьвесткі па наяўным насельніцтве, 1939—2002 гг. — па пастаянным насельніцтве)
Год Агулам Башкіры Расейцы Татары Чувашы Марыйцы Украінцы Мардва Удмурты Беларусы
1897 г. (на 9 лютага) 1 991 438
1926 г. (на 17 сьнежня) 2 665 836 625 845 1 064 707 621 121 84 886 79 298 76 710 49 813 23 256 18 281
1939 г. (на 17 студзеня) 3 158 969 671 188 1 281 347 777 230 106 892 90 163 92 289 57 826 25 103 23 761
1959 г. (на 15 сьнежня) 3 336 289 737 711 1 418 147 768 566 109 970 93 902 83 594 43 582 25 388 20 792
1970 г. (на 15 сьнежня) 3 814 926 892 248 1 546 304 944 505 126 638 109 638 76 005 40 745 27 918 17 985
1979 г. (на 17 сьнежня) 3 844 280 935 880 1 547 893 940 436 122 344 106 793 75 571 35 900 25 906 17 393
1989 г. (на 12 сьнежня) 3 943 113 863 808 1 548 291 1 120 702 118 509 105 768 74 990 31 923 23 696 17 038
2002 г. (на 9 кастрычніка) 4 104 336 1 221 302 1 490 715 990 702 117 317 105 829 55 249 26 020 22 625 17 117

У рэспубліцы 54 адміністрацыйныя раёны, 21 горад, 4674 паселішчы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]