Рэвалюцыя (раман)
Рэвалюцыя | |
Вокладка першага выданьня раману (2020) | |
Аўтар: | Віктар Марціновіч |
---|---|
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 2020 |
Папярэдні твор: | Кнігазбор |
«Рэвалю́цыя» — раман беларускага пісьменьніка і журналіста Віктара Марціновіча, упершыню выдадзены ў 2020 годзе.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Масква 2000-х. Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы. Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначаленьня і спакусы, дзе воля — гэта найчасьцей воля да ўлады.
Галоўны герой, выкладчык-эмігрант зь Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаваньняў, якія вымушаюць яго нанова спасьцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсьць такой салодкай.
Сам аўтар патлумачыў, што «Рэвалюцыя» — гэта раман пра ўладу, які пісаўся 12 гадоў.
Але не пра палітычную ўладу, а пра тую глыбінную, асабістую і страшную стыхію, якая вымушае адных аддаваць загады, другіх – падпарадкоўвацца. Пра тую ўладу, прага да каторай так цікавіла Ніцшэ. Калі яшчэ карацей, гэты раман – пра тое, як адзін добры чалавек, паддаўшыся спакусам, пакрысе ператвараецца ў кусок га*на |
||
—Віктар Марцынкевіч, Віктар Марціновіч на наступным тыдні выдае раман «Рэвалюцыя». |
Стаўленьне ўладаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З пачатку 2021 году беларуская мытня перастала выпускаць за граніцу пасылкі з раманам[1]. У студзені 2021 году, падчас ператрусу ў выдавецтве Кнігазбор, канфіскавалі 558 асобнікаў раману «Рэвалюцыя». Забралі ўвесь наяўны наклад, нават бракаваныя асобнікі[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларуская мытня не прапусціла за мяжу раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя», Новы час, 5-01-2021
- ^ У выдавецтве «Кнігазбор» канфіскавалі ўсе асобнікі раману «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча(недаступная спасылка), Радыё Свабода, 4-01-2021