Перайсьці да зьместу

Анатоль Астрэйка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Астрэйка
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Акім Пятровіч Астрэйка
Нарадзіўся 11 (24) ліпеня 1911
Памёр 23 жніўня 1978(1978-08-23) (67 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, перакладнік, дзіцячы пісьменьнік, журналіст, паэт
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр сатыра, песенная лірыка
Мова беларуская мова
Дэбют 1929
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «Знак Пашаны» ордэн Пашаны
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Астрэйка (неадназначнасьць).

Анато́ль Астрэ́йка, сапраўднае імя Акі́м Пятро́віч Астрэйка (24 ліпеня 1911, в. Пясочнае — 23 жніўня 1978, Менск) — беларускі савецкі паэт, перакладнік, журналіст.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Пясочнае (цяпер у Капыльскім раёне Менскай вобласьці). Скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы пры Менскім пэдагагічным тэхнікуме (1930), навучаўся на літаратурным факультэце ў Менскім пэдагагічным інстытуце (1932—1934).

З 1930 року працаваў у газэтах Полацка, Воршы, Горак, Менску (часопісы «Калгаснік Беларусі», «Напагатове», газэта «Літаратура і мастацтва»), выкладаў беларускую мову і літаратуру на рабфаку. У час нямецка-савецкай вайны — адказны сакратар сатырычнай газэты-плякату «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1942 і 1943 роках на заданьне Беларускага штаба партызанскага руху выпраўляўся на акупаваную немцамі тэрыторыю Беларусі.

У 1946—1948 — старшыня Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларускай ССР, у 1948—1953 — адказны сакратар часопісу «Вожык»[1].

Дэбютаваў у 1929 року вершамі. Першы паэтычны зборнік «Слава жыццю» выйшаў у 1940 року. У 1943 друкарня слуцкай падпольнай газэты «Народны мсцівец» выдала складанку вершаў «Слуцкі пояс» (перавыдадзеная ў 1964).

А. Астрэйка перакладаў на беларускую мову творы народаў СССР (А. Пушкіна, Л. Талстога, У. Маякоўскага, А. Пракоф’ева, А. Твардоўскага).

Аўтар тэкстаў шматлікіх папулярных беларускіх песьняў («Ой бацька мой, Нёман», «Пес­ьня пра Заслонава», «Шоўкавыя травы»).

  • «Слава жыццю» (1940)
  • «Слуцкі пояс» (1943)
  • «Крамлёўскія зоры» (1945)
  • «Добры дзень» (1948)
  • «Зямля мая» (1952)
  • «Песня дружбы» (1956)
  • «Бацька мой Нёман» (1961)
  • «Сэрца насцеж» (1965)
  • «Цвіціце, верасы» (1975)
  • «Зямная Случчына» (1977)
  • «Ураджай цяпла» (1978)
  • «Памяць дарог» (1980)
  • «Выбраныя творы» ў 2 тамах (1970, 1981)
  • «Елка» (1-е выд. 1949)
  • «Прыгоды дзеда Міхеда» (1-е выд. 1956, 6-е выд. 2011)

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Імя А. Астрэйкі нададзенае Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
  • Імем паэта названая вуліца ў Капылі.
  1. ^ Анатоль Астрэйка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Минск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 31—32.
  • Прыходзька, П. На хвалях часу : кніга сардэчнай памяці / П. Прыходзька; рэд. В. М. Стральцова. — Мінск : Беларуская навука, 2005. — 181 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]