Леў Талстой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Леў Талстой
Лев Николаевич Толстой
Leo Tolstoy, portrait.jpg
Каляровае фота «Леў Талстой у Яснай Паляне». Пракудзін-Горскі. 1908 год.
Каляровае фота «Леў Талстой у Яснай Паляне». Пракудзін-Горскі. 1908 год.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 жніўня (9 верасьня) 1828
Ясная Паляна, Тульская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 7 (20) лістапада 1910 (82 гады)
станцыя Астапава, Тамбоўская губэрня, Расейская імпэрыя
Пахаваны Ясная Паляна[d]
Бацькі Мікалай Ільіч Талстой[d]
Сужэнец Соф'я Андрэеўна Талстая[d]
Дзеці Сяргей Львовіч Талстой[d], Таццяна Львоўна Сухоціна-Талстая[d], Ілья Львовіч Талстой[d], Леў Львовіч Талстой[d], Аляксандра Талстая[d] і Марыя Львоўна Талстая[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, публіцыст, філёзаф
Гады творчасьці 1852–1910
Кірунак рэалізм
Жанр раман, апавяданьне
Мова француская мова[1]
Значныя творы «Вайна і мір»
«Ганна Карэніна»
Прэміі
Ордэн Сьвятой Ганны
Узнагароды
Подпіс Leo Tolstoy signature.svg
Wikisource-logo.svg Творы ў Вікікрыніцах
Творы на сайце Knihi.com
http://tolstoy.ru/

Леў Мікала́евіч Талсто́й (па-расейску: Лев Николаевич Толстой; 28 жніўня (9 верасьня) 1828, Ясная Паляна, Тульская губэрня, Расейская імпэрыя7 (20) лістапада 1910, станцыя Астапава, Тамбоўская губэрня, Расейская імпэрыя) — расейскі пісьменьнік і публіцыст. Ганаровы акадэмік Пецярбургскай АН (н. 1900).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нараджэньне і паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сядзібе Ясная Паляна ў Тульскай губэрні. Належаў да старажытнага дваранскага роду, атрымаў ад бацькі ў спадчыну тытул графа.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атрымаў хатнюю адукацыю, затым паступіў у Казанскі ўнівэрсытэт, які, аднак, ня скончыў, а вярнуўся ў Ясную Паляну. Але ўжо праз два гады адмовіўся ад спакойнага вясковага жыцьця і пераехаў у Маскву, а ў 1851 годзе скіраваўся на Каўказ і запісаўся добраахвотнікам у армію.

Вайсковая кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прымаў удзел у Крымскай вайне (1853—1856), падчас якой перавёўся ў Дунайскую армію, прымаў удзел у бітве пры Альтэніцы і ў аблозе Сілістрыі, а зь лістапада 1854-га па канец жніўня 1855 году быў у Севастопалі[2].

Доўгі час жыў на 4-м бастыёне, які часта падвяргаўся атакам, камандаваў батарэяй. Няглядзячы на ўсе цяжкасьці і жыцьцёвыя клопаты ў гэта час ён напісаў апавяданьне «Рубка лесу» і першы з трох «Севастопальскіх апавяданьняў» — «Севастопаль у сьнежні 1854 г.».

Літаратурная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да літаратуры зьвярнуўся падчас вайсковай службы; ужо першы раман Талстога «Дзяцінства» (1852) быў заўважаны крытыкай. Да 1856 году, калі Талстой перастаў служыць, ён ужо пасьпеў стаць знакамітым пісьменьнікам. У 1859 годзе ён вярнуўся ў Ясную Паляну, дзе адчыніў школу для сялянскіх дзяцей і працягваў пісаць. У 1862 годзе ён ажаніўся з Соф’яй Берс. Наступныя пятнаццаць гадоў былі для Талстога самімі плённымі ў яго творчасьці. У 1865—1869 гадах ён выдаў сваю эпапэю «Вайна і мір», а ў 1875—1877 гадах пабачыла сьвет «Ганна Карэніна». Напрыканцы 1870-х гадоў Талстой перажыў духоўную крызу, пазьней яго захапіла ідэя маральнага ўдасканаленьня і «опрощения» («спрашчэньня»), і Талстой пачаў крытыкаваць грамадзкі лад, дзяржаву, царкву (у 1901 годзе яго адлучылі ад праваслаўнай царквы), увесь жыцьцёвы лад «адукаваных клясаў». Адначасова ў творчасьці Талстога ўсё часьцей сталі ўзьнікаць тэмы сьмерці, граху, пакаяньня, маральнага перараджэньня. Разлад у сям’і прымусіў Талстога пакінуць Ясную Паляну.

Сьмерць і пахаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У хуткім часе ён захварэў на запаленьне лёгкіх і 20 лістапада 1910 году памёр на станцыі Астапава Разана-Ўральскай чыгункі. Пахаваны Леў Талстой у Яснай Паляне.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ War and Peace
  2. ^ Вянгераў С. А. Толстой Лев Николаевич // Энцыкляпэдычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона. — СПб: АО «Ф. А. Брокгауз — И. А. Ефрон», 1991. — Т. 33. — 478 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Леў Талстойсховішча мультымэдыйных матэрыялаў