Перайсьці да зьместу

Абій Агмэд Алі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абій Агмэд Алі
па-амхарску: አብይ አህመድ አሊ
з 2 красавіка 2018
Папярэднік Гайлемар’ям Дэсалень[d]
Прэзыдэнт: Сахлэ-Ворк Зэвдэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 жніўня 1976(1976-08-15)[1][2] (48 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Zinash Tayachew[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Абій Агмэд Алі (анг. Abiy Ahmed Ali; нар. 15 красавіка 1976) — этыёпскі палітык, прэм’ер-міністар Этыёпіі (ад 2 красавіка 2018 году)[4]. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (2019)[5]. У кастрычніку 2021 году Абій Ахмед афіцыйна прынёс прысягу на другі 5-гадовы тэрмін.

Нарадзіўся ў горадзе Бэшаша (па-ангельску: Beshasha, паўднёвы захад Этыёпіі), насельніцтва якога складала менш за 6000 чалавек. У 17 км ад Бэшаша разьмешчаны горад Агаро, ад якога да Адыс-Абэбы 497 кілямэтраў. У той час вёска належала тэрыторыі Джыма, зараз адносіцца да рэгіёну Арамія[6]. Бацька Агмэд Алі (іншае імя Аба Дабэс, Аба Фіта) быў мусульманінам. Маці Тэцэта Волдэ прыняла праваслаўнае хрысьціянства і была чацьвёртай жонкай свайго мужа. Агулам ў іх нарадзілася шасьцёра дзяцей[7]. У дзяцінстве яго клікалі Абіёт (па-ангельску: Abiyot), што ў перакладзе азначае «рэвалюцыя». Пасьля рэвалюцыі 1974 году ў Этыёпіі гэтае імя часта давалі дзецям. «Абій» — скарочана ад «Абіёт»[8]. Сям’я, у якой ён нарадзіўся, была вядомай і вялікай. Абій быў трынаццатым дзіцёнкам у свайго бацькі. Першыя шэсьць клясаў Абій скончыў у пачатковай школе ў сваім родным горадзе. Паводле словаў бацькі, Абій з захапленьнем вывучаў Каран. Потым Абій вучыўся ў школе ў горадзе Агара[9]. Яшчэ падлеткам далучыўся да палітычнага жыцьця. У 15 гадоў пайшоў служыць у войска[10]. Паводле афіцыйнай біяграфіі, Абій далучыўся да Дэмакратычнай арганізацыі народу Арама і Этыёпскага народнага рэвалюцыйнага дэмакратычнага фронту у 1991 годзе[11]. У 1995 годзе служыў міратворцам ААН у Рўандзе[12]. У 2001 годзе скончыў навучаньне па спэцыяльнасьці «кампутарная інжынэрыя» ў інфармацыйна-тэхнічным каледжы ў Адыс-Абэбе[13]. у 2005 годзе атрымаў пасьлядыплёмную адукацыю ў галіне крыпталёгіі ў Прэторыі (Паўднёвая Афрыка)[14] у інстытуце дасьледаваньня міру і бясьпекі Ўнівэрсытэту Адыс-Абэбы[15].

14 кастрычніка 2006 году ў горадзе Бэшаша, у якім Абій нарадзіўся, адбылася трагедыя — рэлігійныя фанатыкі зарэзалі шасьцярых хрысьціян[16]. Абій у той час выконваў абавязкі генэральнага дырэктара Агенцыі па бясьпецы інфармацыйных сетак (па-ангельску: Information Network Security Agency). Ён распрацаваў плян прымірэньня паміж мусульманамі і хрысьціянамі. Удзел у гэтай апэрацыі натхніў яго на напісаньне дысэртацыі на атрыманьне ступені доктара філязофіі (Ph.D.) на тэму «Сацыяльны капітал і ягоная роля ў вырашэньні рэлігійных канфліктаў у Этыёпіі: выпадак міжрэлігійнага канфлікту ў тэрыторыі Джыма»[6].

  1. ^ а б Abiy Ahmed // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Abiy Ahmed // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ а б https://www.thereporterethiopia.com/article/rise-abiy-abiyot-ahmed
  4. ^ Ben Cahoon. Ethiopia (анг.) World Statesmen.org.
  5. ^ Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў прэм'ер-міністар Этыёпіі. Радыё Свабода (11 кастрычніка 2019).
  6. ^ а б Dawit Endeshaw (31 сакавіка 2018) The rise of Abiy “Abiyot” Ahmed (анг.). The Reporter Ethiopia English.
  7. ^ The PM (анг.). FDRE Office of the Prime Ministers. Праверана 15 кастрычніка 2019 г.
  8. ^ Abebe Gellaw (1 красавіка 2018) Dr. Abiy Ahmed’s diversity portfolio (анг.). Satenaw: Ethiopian News.
  9. ^ Mark T. Aga (18 ліпеня 2018) Dr Abiy Ahmed: a biography (анг.). Eritrea Hub.
  10. ^ Abiy Ahmed: Ethiopia's first Oromo PM spreads hope of reform (анг.). France 24 (30 ліпеня 2018).
  11. ^ Nizmar Manek (4 красавіка 2018) Can Abiy Ahmed Save Ethiopia? (анг.). Foreign Policy.
  12. ^ Ethiopia's Abiy Ahmed: The leader promising to heal a nation (анг.). BBC News (3 студзеня 2019).
  13. ^ Абий Ахмед (рас.) Праверана 15 кастрычніка 2019 г.
  14. ^ Walta Media and Communication Corporate S.C.. Walta Media and Communication Corporate S.c.
  15. ^ IPSS Student named to Ethiopia’s Cabinet (анг.). Institute for Peace and Security Studies (12 кастрычніка 2015). Архіўная копія ад 9 чэрвеня 2016 г.
  16. ^ Maria Mackay (1 сьнежня 2006) Muslim Mob Kills Six Christians In Ethiopia (анг.). Christian News on Christian Today.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]