Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі
Мікранэзія Federated States of Micronesia | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Peace Unity Liberty» («Мір, адзінства, свабода») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Patriots of Micronesia» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская | ||||
Сталіца | Палікір | ||||
Найбуйнейшы горад | Калонія | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Мані Моры | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
177-е месца ў сьвеце 702 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2018) • шчыльнасьць |
192-е месца ў сьвеце 112 640 158,1/км² | ||||
СУП • агульны (2019) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП $367 млн $2000 | ||||
Валюта | Даляр ЗША (USD) | ||||
Часавы пас | UTC+10 да UTC+11 (UTC+10 да +11) | ||||
Незалежнасьць — ад ЗША |
3 лістапада 1986 | ||||
Аўтамабільны знак | FMS | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .fm | ||||
Тэлефонны код | +691 | ||||
Фэдэраты́ўныя Шта́ты Мікранэ́зіі (па-ангельску: Federated States of Micronesia) — выспавая краіна ў Ціхім акіяне, разьмяшчаецца на большай частцы выспаў Мікранэзіі.
Фармальную незалежнасьць краіна атрымала ў 1986 годзе, да гэтага знаходзілася пад кіраўніцтвам ААН, праз амэрыканскую адміністрацыю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Продкі сучасных мікранэзійцаў зьявіліся на выспах 4000 гадоў таму. Паступова тут узьнікла дзяржаўнае ўтварэньне з цэнтрам на высьпе Яп.
З V да XV стагодзьдзя дынастыя Саўдэлэур кіравала навакольнымі выспамі з насельніцтвам каля 25 000 чалавек.
У часы вялікіх геаграфічных вынаходніцтваў Мікранэзія была адкрытая гішпанцамі і партугальцамі. З XVII стагодзьдзя тэрыторыя Мікранэзіі належала Гішпаніі, аднак ў 1899 годзе яна была прададзеная Нямеччыне. З 1914 году выспы знаходзіліся ў японкай акупацыі. У 1947 годзе ААН даручыла кіраваньне гэтым рэгіёнам ЗША.
Пад час Другой сусьветнай вайны на высьпе Трук Японія мела вайскова-маркую базу. У лютым 1944 году тут адбылася адна з асноўных бітваў на Ціхім акіяне.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канстытуцыя, прынятая ў 1979 годзе, абвяшчае незалежнасьць ураду, а грамадзянам Мікранэзіі ўсе дэмакратычныя правы. У аднапалатным парлямэнце засядаюць 14 дэпутатаў, якія выбіраюцца ўсеагульнымі выбарамі. Чатыры дэпутаты, па адным ад кожнага штату, выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін, астатнія 10 выбіраюцца на два гады. Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту і віцэ-прэзыдэнту, якія выбіраюцца сярод чатырох дэпутатаў на чатырохгадовы тэрмін. Іх месцы ў парлямэнце займаюць дэпутаты выбраныя на дадатковых выбарах. Прэзыдэнт кіруе ўрадам. У Мікранэзіі афіцыйна няма палітычных партыяў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад Мікранэзіі ўваходзяць 607 выспаў. Якія расьцягнуліся на 2900 км у архіпэлягу Каралінскіх выспаў на ўсход ад Філіпінаў. Берагавая лінія налічвае 6112 км, а самая высокай кропкай зьяўляецца гара Таталом (791 м). Некаторыя выспы гарыстыя і пакрытыя лясамі, іншыя ўяўляюць сабой атолы (каралавыя выспы). Усе буйныя выспы маюць вульканічнае паходжаньне.
Мікранэзія знаходзіцца ў зоне трапічнага клімату, з раўнамернай сярэднегадавой тэмпэратурай. Часта здараюцца моцныя трапічная ліўні. Тут знаходзіцца самае вільготнае месца ў сьвеце з колькасьцю ападкаў 8400 мм. Здараюцца і сухія пэрыяды, калі на рэгіён узьдзейнічае Эль Ніньё. Значную небясьпеку для невысокіх атолаў прадстаўляюць трапічныя тайфуны.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Краіна дзеліцца на чатыры штаты:
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эканоміка Мікранэзіі заснаваная на сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве. На выспах ёсьць некалькі радовішчаў карысных выкапняў.
Нягледзячы на тое, што Мікранэзія валодае значным турыстычным патэнцыялам, значная аддаленасьць і нястача адпаведнай інфраструктуры перашкаджаюць разьвіцьцю гэтай галіны эканомікі. Галоўнай крыніцай нацыянальнага прыбытку зьяўляецца міжнародная дапамога (у асноўным з боку ЗША), якая дасягае 1,3 млрд даляраў штогод.