Лесота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лесота
Muso oa Lesotho
Сьцяг Лесота Герб Лесота
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Khotso, Pula, Nala» («Мір, дождж, павага»)
Дзяржаўны гімн: «Lesotho Fatse La Bontata Rona»
Месцазнаходжаньне Лесота
Афіцыйная мова ангельская, сэсота
Сталіца Масэру
Найбуйнейшы горад Масэру
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Лэтсіе ІІІ
Пакаліта Масысылі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
140-е месца ў сьвеце
30 355 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
146-е месца ў сьвеце
2 067 000
68,1/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
150 месца ў сьвеце
$3,198 млрд
$1304
Валюта Лоці (LSL)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

4 кастрычніка 1966
Аўтамабільны знак LS
Дамэн верхняга ўзроўню .ls
Тэлефонны код +266
Мапа Лесота
Мапа Лесота

Лесо́та — краіна ў Паўднёвай Афрыцы, ня мае выхаду да мора, з усіх бакоў абкружаная Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ХІХ стагодзьдзе — утвораная краіна Басута
  • 1868 год — Басута анэксаваная Вялікабрытаніяй
  • 1966 год — атрыманьне незалежнасьці, уваход у ААН
  • 1970 год — дзяржаўны пераварот арганізаваны былым прэм’ерам, спыненьне дзейнасьці канстытуцыі, абмежаваньне каралеўскай улады
  • 1975 год — пагаршэньне стасункаў з ПАР
  • 1979 год — баі ўрадавых войскаў з паўстанцамі Арміі Вызваленьня Лесота
  • 1986 год — ПАР увяла блякаду межаў Лесота, у выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады прыходзіць генэрал Лекханья, які вярнуў каралеўскае кіраваньне краінай
  • 1990 год — Вайсковая Рада зьвергла караля Машоэшоэ ІІ, новым каралём стаў Лэтсіе ІІІ (яго сын)
  • 1991 год — чарговы пераварот арганізаваны палкоўнікам Рамаема, дазволеная дзейнасьць палітычных партыяў, з эміграцыі вяртаецца Машоэшоэ ІІ
  • 1993 год — праведзеныя першыя за шмат гадоў свабодныя парлямэнцкія выбары, якія выйграў Кангрэс Басута, прэм’ерам стаў Нтсу Макхехле
  • 1995 год — зноў каралём стаў Машоэшоэ ІІ
  • 1996 год — Машоэшоэ ІІ загінуў у аўтамабільнай катастрофе, каралём стаў Лэтсіе ІІІ
  • 1998 год — новым прэм’ер-міністрам стаў Пакаліта Масысылі, у краіне ўзьніклі бунты, інтэрвэнцыя паўднёваафрыканскіх войскаў пад эгідай Афрыканскага зьвязу
  • 1999 год — заканчэньне інтэрвэнцыі
  • 2002 год — Масысылі зноў становіцца прэм’ерам
  • 2006 год — Лесота пад час урачыстасьцяў 40-годзьдзя атрыманьня незалежнасьці зьмяніла дзяржаўны сьцяг
  • 2007 год — у Лесота афіцыйна абвешчаная гуманітарная катастрофа. Голад закрануў 20% насельніцтва краіны.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лесота — канстытуцыйная манархія. 2 траўня 1993 году тут была прынятая новая канстытуцыя, згодна зь якой кіраўніком дзяржавы зьяўляецца кароль. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту: Народнаму сходу і Сэнату. Народны сход складаецца з 65 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін, Сэнат складаецца з уладароў мясцовых плямёнаў, ці іх прадстаўнікоў і 8 сэнатараў назначаюцца каралём. Выканаўчая ўлада належыць ураду з прэм’ер-міністрам на чале. Палітычная сыстэма Лесота — шматпартыйная. Самая ўплывовая партыя гэта Кангрэс Басута, якая была заснаваная ў 1952 годзе.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лесота падзелена на 10 акругаў, акругі дзеляцца на варды:

Адміністрацыйны падзел Лесота
№№ Акруга Сталіца Плошча(км²) Насельніцтва (2001)
1 Берэа Тэятэянэнг 2222 300 557
2 Бута-Буце Бута-Буце 1767 126 948
3 Лерыбэ Хлотсэ 2828 362 339
4 Мафетэнг Мафетэнг 2119 238 946
5 Масэру Масэру 4279 477 599
6 Мохалес-Хук Мохалес-Хук 3530 206 842
7 Макатлонг Макатлонг 4075 89 705
8 Цгачас-Нэк Цгачас-Нэк 2349 80 323
9 Цгутынг Цгутынг 2916 140 641
10 Таба-Цека Таба-Цека 4270 133 680

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Геаграфія Лесота

Лесота — гэта горная краіна, знаходзіцца на вышыні ня меней чым 1000 мэтраў. Паверхня краіны ў асноўным гэта складаныя горы і ўзвышшы. Значная частка краіны знаходзіцца вышэй за 1800 м Клімат халодны, але летам у далінах тэмпэратура ўздымаецца да 30°С, зімы марозныя, у гарах тэмпэратура вагаецца ад −7 °C да −18 °C. З траўня да верасьня горы пакрытыя сьнегам.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка краіны моцна інтэграваная ў паўднёваафрыканскую эканоміку.

Лесота экспартуе ваду і электрычнасьць у ПАР. Таксама існуе экспарт дыямэнтаў, поўсьці, адзеньня. Эканоміка заснаваная на сельскай гаспадарцы. У краіне распаўсюджана працоўная міграцыя (у асноўным у ПАР).

Лесота атрымлівае міжнародную дапамогу з боку ЗША, Сусьветнага банку, Вялікабрытаніі, Эўрапейскага Зьвязу.

Невялікі ўчастак чыгункі злучае Лесота з ПАР.

Лесота ўваходзіць у Паўднёваафрыканскі Мытны зьвяз разам з Батсванай, Намібіяй, ПАР, Свазілэндам.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

98% насельніцтва складаецца з народу басута, 2% — зулусы, эўрапейцы.

70% насельніцтва краіны сканцэнтравана ў заходніх раёнах Лесота. У выніку хуткага тэмпу росту захворваньняў СНІДам зьніжаецца сярэднегадавы прырост насельніцтва. Нараджальнасьць — 26,53 на 1000 чалавек, сьмяротнасьць — 25,03 на 1000 чалавек. У Лесота высокі ўзровень дзіцячай сьмяротнасьці — 84,23 на 1000 немаўлятаў. 36,9% насельніцтва — гэта дзеці ва ўзросьце да 14 гадоў. Сярэдняя працягласьць жыцьця — 36,68 гадоў (мужчыны — 36,86 гадоў, жанчыны — 36,49 гадоў).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]