Малаві

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малаві
Dziko la Malaŵi
Сьцяг Малаві Герб Малаві
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Unity and Freedom» («Адзінства і свабода»)
Дзяржаўны гімн: «Mulungu dalitsa Malaŵi»
Месцазнаходжаньне Малаві
Афіцыйная мова ангельская, ньянджа
Сталіца Лілонгвэ
Найбуйнейшы горад Блантайр
Форма кіраваньня рэспубліка
Пітэр Мутарыка
Saulos Chilima
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
99-е месца ў сьвеце
118 484 км²
20,6
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
64-е месца ў сьвеце
14 901 000
128,8/км²
СУП
 • агульны (2010)
 • на душу насельніцтва
139 месца ў сьвеце
$12,98 млрд
$827
Валюта Квача (MWK)
Часавы пас CAT (UTC+2)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

6 ліпеня 1964
Аўтамабільны знак MW
Дамэн верхняга ўзроўню .mw
Тэлефонны код +265
Мапа Малаві
Мапа Малаві

Мала́ві, Рэспубліка Малаві (па-ангельску: Republic of Malawi; чычэва: Malaŵi, Dziko la Malaŵi) — краіна ва Ўсходняй Афрыцы, ня мае выхаду да мора, мяжуе з Танзаніяй (даўжыня мяжы 475 км), Мазамбікам (1569 км) і Замбіяй (837 км).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ХХ стагодзьдзе да н. э. — першыя паселішчы бушмэнаў
  • ХV стагодзьдзе — зьяўляецца канфэдэрацыя плямёнаў пад кіраўніцтвам Каронгі
  • XVII стагодзьдзе — першыя кантакты з арабскімі султанатамі
  • 18591863 — пачатак брытанскай калянізацыі
  • 1907 — Малаві становіцца брытанскай калёніяй
  • 1915 — антыбрытанскае паўстаньне
  • 1944 — першая палітычная арганізацыя — Афрыканскі Народны кангрэс Ніясы
  • 1959 — беспарадкі зьвязаныя з забаронай АНКН, яе правапераймальнікам становіцца Партыя кангрэсу Ніясы
  • 1963 — стварэньне ўнутранай аўтаноміі Малаві
  • 1964 — атрыманьне незалежнасьці
  • 1966 — стварэньне рэспублікі на чале з Хастынгсам Бандам
  • 1967 — створаны дыпляматычныя стасункі з ПАР
  • 1993 — пасьля рэфэрэндуму ўведзена шматпартыйная палітычная сыстэма
  • 1994 — выбары ў парлямэнт выйграў Аб’яднаны Дэмакратычны Фронт

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малаві — рэспубліка, з шматпартыйнай палітычнай сыстэмай. Прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін зьяўляецца кіраўніком ураду, фарміруе склад кабінэта міністраў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту — Народнаму Сходу, 193 удзельнікі якога выбіраюцца на пяцігадовыя тэрміны.

У замежнай палітыцы Малаві прытрымліваецца недалучэньня. Пад час кіраваньня Хастынгса Банды, падтрымліваліся сувязі з ПАР і Ізраілем. Застаюцца нявырашанымі тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Танзаніі. У 1980-я гады Малаві разьмяшчае на сваёй тэрыторыі антыўрадавую мазамбіцкую арганізацыю «Мазамбіцкі нацыянальны супраціў».

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйны падзел Малаві складаецца з 27 правінцыяў:

Правінцыя Цэнтар Плошча тыс. км² Насельніцтва тыс. чал
1. Балака Балака 2,193 253,098
2. Блантайр Блантайр 2,012 809,397
3. Чыкуава Чыкуава 4,755 356,682
4. Чырадзулу Чырадзулу 0,767 236,050
5. Мачынга Мачынга 3,771 369,614
6. Мангочы Мангочы 6,273 610,239
7. Муланжэ Муланжэ 2,056 428,322
8. Мванза Мванза 2,259 138,015
9. Нсанье Нсанье 1,942 194,924
10. Фаломбэ Фаломбэ 1,394 231,990
11. Фіёла Фіёла 1,715 458,976
12. Зомба Зомба 2,580 546,661
13. Чыціпа Чыціпа 4,288 126,799
14. Каронга 3,355 194,572
15. Лікома Лікома 0,018 13
16. Мзымба Мзымба 10,430 610,944
17. Нкхата Бай Нкхата Бай 4,071 164,761
18. Румпхі Румпхі 4,769 128,360
19. Дэдза Дэдза 3,624 486,682
20. Доўа Доўа 3,041 411,387
21. Касунгу Касунгу 7,878 480,659
22. Лілонгвэ Лілонгвэ 6,159 1,346,360
23. Мчынджы Мчынджы 3,356 324,941
24. Нхотакота Нхотакота 4,259 229,460
25. Нітчэў Нітчэў 3,424 370,757
26. Нтчысі Нтчысі 1,655 167,880
27. Саліма Саліма 2,196 248,214

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малаві ня мае выхаду да мора. Разьмяшчаецца ў паўднёва-заходняй Афрыцы. З поўначы на поўдзень, праз усю краіну, праходзіць Вялікі Ўсходні Разлом, у якім знаходзіцца адно з самых вялікіх азёраў Афрыкі — Ніяса, якое ўзьнікла ў выніку тэктанічных зрухаў. З паўднёвай частцы возера выцякае рака Шырэ, якая зьяўляецца прытокам Замбэзі. На ўсход і захад ад возера Ніяса, паверхня краіны прадстаўлена высокімі пласкагор’ямі. Самая высокая кропка краіны гара Муланье (3002 м). На поўдзень ад возера Ніяса знаходзіцца ўзвышша Шырэ, якое пераходзіць у горны масіў Мландзі, вышыня якога дасягае 4000 мэтраў над узроўнем мора.

Клімат Малаві пераважна экватарыяльны, мусонны зь вільготным летам (лістападсакавік) і сухі зімой. Сярэдняя тэмпэратура летам складае 20 °C — 27 °C, зімой 14 °C — 19 °C. Ападкі складаюць 750—1000 мм у далінах і да 2500 мм у гарах.

З карысных выкапняў існуюць радовішчы жалезнай руды, мармуру, вугалю, баксытаў.

У паўночнай частцы краіны растуць трапічныя вільготныя лясы, з выражанай вышыннай пояснасьцю, на астатняй тэрыторыі — трапічныя лясы, акацыевая саванна з баабабамі, і паркававая саванна з пальмамі. У раёнах якія знаходзяцца вышэй за 1500 м — горныя стэпы.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малаві адносіцца да самых бедных краінаў сьвету. Эканоміка амаль выключна заснавана на сельскай гаспадарцы. 90% насельніцтва жыве ў сельскай мясцовасьці. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры гэта: фасоля, рыс, касавэ, кукуруза. Пасевы тытуню і гарбаты скіраваныя на экспарт.

Прамысловыя аб’екты сканцэнтраваныя вакол гораду Блантайр. Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі Малаві зьяўляюцца ПАР і Зымбабвэ.

Значную ролю ў бюджэце Малаві грае міжнародная дапамога, асабліва з боку МВФ і Сусьветнага банку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]