Пагуоскі рух навукоўцаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пагуоскі рух навукоўцаў (анг.: Pugwash Conferences on Science and World Affairs) — рух навукоўцаў, якія выступаюць за мір, раззбраеньне і міжнародную бясьпеку, за прадухіленьне сусьветнай тэрмаядзернай вайны і навуковае супрацоўніцтва. Пагуоскі рух узьнік ў 1955 годзе, калі 11 сусьветна вядомых навукоўцаў, у тым ліку і А. Айнштайн, Ф. Жаліё-Кюры, Б. Расэл, М. Борн, П. Ў. Брыджмэн, Л. Інфэльд, Л. Полінг, Дж. Ротблат, выступілі з маніфэстам, у якім заклікалі склікаць канфэрэнцыю супраць выкарыстаньня ядзернай энэргіі ў ваенных мэтах.

У 1987 годзе створаны Міжнародны студэнцкі і моладзёвы Пагуоскі рух.

Для распаўсюджваньня ідэяў удзельнікаў Пагуоскага руху выпускаюцца пэрыядычныя выданьні: «Proceedings of the Pugwash Conferences on Science and World Affairs» (штогод з 1957), «Pugwash Newsletter» (штоквартальна з 1963), «Pugwash Occasional Papers» (штоквартальна з 2000), спэцыяльныя манаграфіі і даклады.