Леон Буржуа
| Леон Буржуа | |
| па-француску: Léon Bourgeois | |
| | |
|---|---|
| 17 лістапада 1887 — 11 сакавіка 1888 | |
| 1 лістапада 1895 — 22 красавіка 1896 | |
| Папярэднік | Аляксандр Рыбо[d] |
| Наступнік | Жуль Мелен[d] |
| 1 лістапада 1895 — 29 красавіка 1896 | |
| Папярэднік | Аляксандр Рыбо[d] |
| Наступнік | Жуль Мелен[d] |
| 1885 — 1886 | |
| 1882 — 1883 | |
| 1880 — 1882 | |
| 1877 — 1880 | |
| 1883 — 1885 | |
|
прэзыдэнт[d]
|
|
| 1900 — 1913 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 29 траўня 1851[1][2][3] |
| Памёр | 29 верасьня 1925[1][2][4][…] (74 гады) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Леон Віктор Агюст Буржуа (фр. Léon Victor Auguste Bourgeois, 21 траўня 1851 — 29 верасьня 1925) — францускі дзяржаўны дзяяч і юрыст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1920).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1895 годзе ён стаў прэм'ер-міністрам і сфармаваў уласны кабінэт, які складаўся з радыкал-сацыялістаў. Урад Буржуа надаваў ўвагу пераважна сацыяльным пытаньням і склаў уласную сацыяльную праграму, фінансаваць якую меркавалася за кошт прагрэсіўнага падаходнага падатку. Гэта прапанова была сустрэта ў штыкі, і ў красавіку 1896 году ён сышоў у адстаўку.
У 1899 і ў 1907 годзе ён узначаліў францускую дэлегацыю на Гааскіх канфэрэнцыях, а ў 1906 годзе, будучы міністрам замежных справаў, прадстаўляў Францыю на канфэрэнцыі ў Альхэсырасе. Буржуа зьяўляўся сябрам камісіі па складаньні статута Лігі Нацыяў, а ў 1920 годзе быў абраны старшынём Савета Лігі. У тым жа годзе за намаганьні па сьцьвярджэньню міру сродкамі арбітражу ён быў удастоены Нобэлеўскай прэміі міру. З 1920 па 1923 год займаў пасаду старшыні Сэната.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 senat.fr (фр.)
- 1 2 Léon, Victor, Auguste Bourgeois // Sycomore (фр.) / Assemblée nationale
- ↑ Léon Victor Auguste Bourgeois // база зьвестак Léonore (фр.) — ministère de la Culture.
- ↑ Leon Bourgeois // Encyclopædia Britannica (анг.)
| |||||
Леон Буржуа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 29 траўня
- Нарадзіліся ў 1851 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 29 верасьня
- Памерлі ў 1925 годзе
- Кавалеры ордэна Зоркі Румыніі
- Кавалеры ордэна Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
- Кавалеры ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру
- Францускія палітыкі