Лэстэр Боўлз Пірсан
Лэстэр Боўлз Пірсан | |||||||
па-ангельску: Lester Bowles Pearson | |||||||
![]() Лэстэр Боўлз Пірсан | |||||||
Дата нараджэньня | 23 красавіка 1897[1][2][3][4][5][6][7][8][9] | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Таронта | ||||||
Дата сьмерці | 27 сьнежня 1972[1][2][3][5][6][7][8][9] (75 гадоў) | ||||||
Месца сьмерці | Атава | ||||||
Прычына сьмерці | рак печані | ||||||
Месца пахаваньня | Wakefield[d] | ||||||
Грамадзянства | Канада | ||||||
Месца вучобы | Таронтаўскі ўнівэрсытэт Оксфардзкі ўнівэрсытэт | ||||||
Занятак | палітык, хакеіст, дыплямат, гісторык і вайсковец | ||||||
Навуковая сфэра | гісторыя | ||||||
Месца працы | Таронтаўскі ўнівэрсытэт, Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў і Карлтанскі ўнівэрсытэт | ||||||
Вядомы як | дыплямат, палітык, салдат | ||||||
Дзеці | Geoffrey Pearson[d] | ||||||
Узнагароды |
| ||||||
Подпіс | ![]() | ||||||
Лэ́стэр Боўлз Пі́рсан (23 красавіка 1897, Таронта — 27 сьнежня 1972, Атава) — канадзкі прафэсар, гісторык ды дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Канады (1963—1968).
Кар’еру пачынаў у дыпляматычнай службе, з 1941 году працаваў у МЗС Канады, з 1945 году амбасадар Канады ў ЗША, кіраўнік канадзкай дэлегацыі ў ААН (1948—1952), старшыня Генэральнай Асамблеі ААН (1952—1953).
Атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру (1957) за свае намаганьні па мірным урэгуляваньні Суэцкага крызісу. Таксама атрымаў ордэн Брытанскай імпэрыі[10], а ў 1971 годзе атрымаў брытанскі ордэн Заслуг[11].
З 1948 году сябра парлямэнту, дэпутат ад Лібэральнай партыі, працаваў у кабінэце Сэн-Лярана, пасьля паразы лібэралаў на выбарах 1958 году стаў кіраўніком партыі. Лічыцца адным са стваральнікаў сучаснай сыстэмы сацыяльнага забесьпячэньня Канады, увёў у абарачэньне канадзкі сьцяг і гімн.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ University of Toronto, Université Laval Dictionary of Canadian Biography, Dictionnaire biographique du Canada / G. Brown, D. Hayne, F. Halpenny et al. — UTP, Presses de l'Université Laval, 1959. — ISSN 0420-0446; 0070-4717
- ^ а б Library of Parliament (Canada)
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б GeneaStar
- ^ а б Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ Dale On Lester ('Mike') Pearson of Canada (I) / American Diplomacy. April 2000
- ^ Palmer, Alan Warwick (1986). Who’s Who in World Politics: From 1860 to the Present Day. London, New York City: Routledge. ISBN 978-0-415-13161-2
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лэстэр Боўлз Пірсан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Папярэднік Джон Дыфэнбэйкер |
Прэм’ер-міністар Канады 1963—1968 |
Наступнік П’ер Трудо |
|