Людвіг Квідэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Людвіг Квідэ
па-нямецку: Ludwig Quidde
Людвіг Квідэ
Дата нараджэньня 23 сакавіка 1858(1858-03-23)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 сакавіка 1941(1941-03-05)[4] (82 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык, мэдыявіст, гісторык
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар філязофскіх навук[d]
Узнагароды
Нобэлеўская прэмія міру

Лю́двіг Кві́дэ (23 сакавіка 1858 — 4 сакавіка 1941) — доктар філязофскіх навук, аўтар многіх гістарычных працаў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1927), якую атрымаў «За падрыхтоўку грамадзкай думкі Францыі і Нямеччыне да мірнага супрацоўніцтва» разам з Фэрдынандам Эдуардам Бюісонам (Францыя).

У поўнай меры ахвяра зьнешняй палітыкі сваёй краіны ў першай палове ХХ стагодзьдзя, Квідэ двойчы, падчас Першай і ў пачатку Другой Сусьветнай войнаў вымушаны быў станавіцца палітычным эмігрантам і жыў за мяжой.

Раней ён таксама пабываў у турме — памфлет, высьмейваў Вільгельма Другога, што каштавала яму трох месяцаў волі. Квідэ ўдзельнічаў ва ўсіх канфэрэнцыях пацыфісцкага руху, у тым ліку ў антываеннай канфэрэнцыі 1915 году, каардынаваў працу міралюбных сілаў. Альтэрнатывай яму бачылася рэгуляваньне адносінаў дзяржаў пры дапамозе міжнароднага права, якое павінна было пазбавіць сьвет ад бед вайны. Памёр у выгнаньні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ludwig Quidde // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. ^ Ludwig Quidde // Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della Svizzera (ням.)Bern: 1998.
  3. ^ Brozović D., Ladan T. Ludwig Quidde // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. ^ Ludwig Quidde GERMAN HISTORIAN AND POLITICIAN // (нявызначаны загаловак)
  5. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #11874318X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  6. ^ Kathari S., Riliet N. Histoire et Guide des cimetières genevois (фр.)Genève: Éditions Slatkine, 2009. — P. 502. — ISBN 978-2-8321-0372-2