Эдзі Рама
| Эдзі Рама | |
| Edi Rama | |
| Прэм’ер-міністар Альбаніі | |
|---|---|
| 15 верасьня 2013 — дасюль | |
| Прэзыдэнт | Буяр Нішані |
| Папярэднік | Салі Бэрыша |
| Кіраўнік Сацыялістычнай партыі Альбаніі | |
| 9 кастрычніка 2005 — дасюль | |
| Папярэднік | Фатас Нана |
| Бурмістар Тыраны | |
| кастрычнік 2000 — 25 ліпеня 2011 | |
| Папярэднік | Альбэрт Бройка |
| Наступнік | Лулзім Баша |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 4 ліпеня 1964[1][2] (62 гады) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Матыльда Макочы[d], Дэліна Фіка[d] і Лінда Рама[d] |
| Бацька | Крыстак Рама[d] |
| Маці | Aneta Rama[d] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
| Сайт | edirama.al (альб.) |
Э́дзі Р́ама (4 ліпеня 1963, Тырана) — альбанскі палітык, баскетбаліст, артыст і мастак. Міністар культуры і спорту ў 1998—2000 гг. Бурмістар Тыраны ў 2000—2011 гг. Кіраўнік Сацыялістычнай партыі Альбаніі з кастрычніка 2005. Пасьля пераможных для яго партыі парлямэнцкіх выбараў у 2013 годзе вылучаны на прэм’ера Альбаніі, 15 верасьня 2013 году заняў гэтую пасаду.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мастацтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле адукацыі і прафэсіі артыст і мастак. Напачатку 1990-х займаў пасаду прафэсара мастацтва ў Альбанскай Акадэміі мастацтва. У 1995 зьехаў на вучобу ў Парыж. У 1997 падчас наведваньня радзімы быў моцна зьбіты групай зламысьнікаў[3].
Як прафэсар Рама выдаў дзьве кніжкі. Яго мастацкія працы былі прэзэнтаваныя на шматлікіх выстаўках у краіне і за граніцай[4].
Удзел у палітыцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1998 Рама вярнуўся з Парыжу ў Альбанію на пахаваньне бацькі, вядомага разьбяра. У Францыю больш не вярнуўся, бо прэм’ер Фатас Нана прапанаваў яму ў сваім кабінэце пасаду міністра культуры, моладзі і спорту, якую Рама займаў да 2000 году. Аднак сябрам Сацыялістычнай партыі Альбаніі тады ён ня стаў[3].
У кастрычніку 2000 прымаў удзел у мясцовых выбарах на пасаду бурмістра Тыраны як незалежны кандыдат, за падтрымкай Сацыялістычнай партыі Альбаніі. Выйграў выбары, здабыўшы 55% галасоў[4]. 13 кастрычніка 2003 быў пераабраны дзякуючы 61% галасоў. У выбарах 18 лютага 2007 Рама трэці раз здабыў перамогу на пасаду бурмістра сталіцы[3].

Як бурмістар Тыраны вызначыўся ў зьмене выгляду і забудовы гораду. Ліквідаваў нелегальныя пабудовы ў межах сталіцы, паводле яго прапановы перафарбавалі фасады мноства будынкаў у характэрныя, яркія і рознакаляровыя колеры. Распрацаваў праект Хрыстос і Зеляніна, які надаў зеляніны і стварыў новую інфраструктуру гораду. У выніку гэтага пляну зьявіліся амаль 97 тысячаў м² новых паркаў. За сваю дзейнасьць атрымаў у 2004 годзе тытул World Mayor 2004, а ў 2005 апынуўся ў сьпісе European Heroes 2005 часопіса Time[3][4].
У кастрычніку 2003 Рама стаў сябрам Сацыялістычнай партыі Альбаніі. 9 кастрычніка 2005, пасьля паразы на выбарах, замяніў Фатаса Нана на пасадзе кіраўніка партыі[3]. 10 верасьня 2013 атрымаў ад прэзыдэнта Альбаніі Буяра Нішані прапанову стварыць і ўзначаліць новы ўрад. Празь пяць дзён быў прызначаны на пасаду[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Edi Rama // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Edi Rama // Munzinger Personen (ням.)
- 1 2 3 4 5 Edi Rama European Stability Initiative.
- 1 2 3 Edi Rama, Mayor of Tirana World Mayor
- ↑ Albania names Socialists’ Edi Rama as new prime minister The Washington Post