Палаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палаў
Beluu er a Belau
Republic of Palau
Рэспубліка Палаў
Сьцяг Палаў
Сьцяг
Нацыянальны дэвіз: "Belau loba klisiich er a kelulul"
Дзяржаўны гімн: «-»
Месцазнаходжаньне Палаў
Афіцыйная мова Палаў, ангельская
Сталіца Мэлекеок
Найбуйнейшы горад Карор
Форма кіраваньня рэспубліка
Томі Рэмэнгэсаў
Эліас Камсэк Чын
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
195-е месца ў сьвеце
459 км²
-
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць
217-е месца ў сьвеце
20 842
43/км²
СУП
 • агульны (2006)
 • на душу насельніцтва
- месца ў сьвеце
0,158 млрд.$
10 000 $
Валюта Амэрыканскі даляр (USD)
Часавы пас
 • улетку
UTC+9 (UTC+9)
+9 (UTC+9)
Незалежнасьць
ад пратэктарату ААН
1 кастрычніка 1994
Аўтамабільны знак PW
Дамэн верхняга ўзроўню .pw
Тэлефонны код +680
Мапа Палаў
Мапа Палаў


Пала́ў, Рэспубліка Палаў (на-палаў: Belau, Belu’u era Belau, па-ангельску: Republic of Palau) — выспавая краіна ў Філіпінскім моры Ціхага акіяна ў Мікранэзіі. Знаходзіцца ў заходняй частцы Каралінскіх выспаў на чатырох аддзельных каралавых выспах (Сансарол, Мэрыл, Рула Ана і Тобі) і на атоле Хелен. Агулам, у склад Палаў уваходзяць прыкладна 200 выспаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выспы былі адкрытыя ў 1543 годзе гішпанцам дэ Вілалабоса. З канца XVII стагодзьдзя і да 1899 году як частка Каралінскіх выспаў належалі Гішпаніі, а ў 1899 годзе былі прададзеныя Германіі. З 1920 году тэрыторыя Палаў знаходзілася пад кіраўніцтвам Лігі Нацый, праз японскую адміністрацыю. Пасьля Другой Сусьветнай вайны, з 1947 да 1994 году Палаў кіравалася ААН, праз амэрыканскую адміністрацыю. У 1979 годзе быў праведзены рэфэрэндум па пытаньні ўваходжаньня Палаў у склад Фэдэратыўных Штатаў Мікранэзіі, але большасьць прыняўшых удзел у рэфэрэндуме выказалася супраць. У 1994 годзе Палаў атрымала незалежнасьць.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палаў зьяўляецца рэспублікай. Канстытуцыя была прынятая ў 1981 годзе. Пытаньні абароны і замежных спараваў перададзены ЗША. Кіраўніком дзяржавы і ўрада зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на чатырохгадовы тэрмін ва ўсеагульных выбарах. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парлямэнту (Народнаму Кангрэсу), які выбіраецца праз усеагульныя выбары.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць насельніцтва карыстаецца мовай палаў (адносіцца да групы інданэзійска — акіянічных моваў), а афіцыйнай мовай, а так сама мовай міжнародных зносінаў зьяўляецца ангельская. Пастаяннае насельніцтва маюць толькі восем выспаў.

Склад насельніцтва краіны прадстаўлены палаўцамі і амэрыканцамі. Асноўнымі рэлігіямі зьяўляюцца англіканства, каталіцызм, пратэстантызм. Прыкладна 10% насельніцтва вызнаюць мясцовыя веры.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краіна знаходзіцца ў зоне экватарыяльнага, вільготнага клімату. Сярэднегадавая тэмпэратура складае прыкладна 28 °C, а сярэднегадавая колькасьць ападкаў 3 800 мм. З чэрвеня да лістапада часта здараюцца трапічныя тайфуны.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1984 году Палаў дзеліцца на 16 акругаў:

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка краіны заснаваная на сельскай гаспадарцы і рыбнай лоўлі. На большасьці выспаў асноўнай сельскагаспадарчай культурай зьяўляецца какосавая пальма, маніёк, батат, банан. Вялікую ролю ў эканоміцы грае лоўля тунца.

Экспарт складаецца з экспарту рыбы, какосавага алею і копры. У апошнія гады разьвіцьцё атрымаў турызм і водныя віды спорту.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў