Оляф Шольц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Оляф Шольц
21 лістапада 2007 — 28 кастрычніка 2009
Папярэднік Франц Мюнтэфэрынг[d]
Наступнік Франц Ёзэф Юнг[d]
7 сакавіка 2011 — 13 сакавіка 2018
Папярэднік Крыстаф Альгаўс[d]
Наступнік Пэтэр Чэнчэр[d]
26 кастрычніка 1998 — 6 чэрвеня 2001
17 кастрычніка 2002 — 18 кастрычніка 2005
18 кастрычніка 2005 — 27 кастрычніка 2009
27 кастрычніка 2009 — 11 сакавіка 2011
Наступнік Інга Эгляф[d]
30 траўня 2001 — 23 верасьня 2001
Папярэднік Гартмут Урокляге[d]
20 кастрычніка 2002 — 21 сакавіка 2004
Наступнік Кляўс Увэ Бэнэтэр[d]
14 сакавіка 2018 — 8 сьнежня 2021
2015 — 2018
з 26 кастрычніка 2021
14 сакавіка 2018 — 8 сьнежня 2021
Папярэднік Зыгмар Габрыель[d]
Наступнік Роберт Хабек[d]
з 8 сьнежня 2021
Папярэднік Ангела Мэркель
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 чэрвеня 1958(1958-06-14)[1][2][3] (65 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Брыта Эрнст[d]
Бацька: Gerhard Scholz[d]
Маці: Christel Scholz[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Оляф Шольц (па-нямецку: Olaf Scholz; нарадзіўся 14 чэрвеня 1958 году) — нямецкі палітык і канцлер Нямеччыны ад Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДПН). Шольц займаў пасаду віцэ-канцлера Ангелы Мэркель і міністра фінансаў з сакавіка 2018 году. Раней ён займаў пасаду мэру Гамбурга з 2011 па 2018 гады і быў намесьнікам кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі з 2009 па 2019 гады. 24 лістапада 2021 году, пасьля фэдэральных выбараў у Нямеччыне 2021 году, кааліцыя паміж СДПН, Зялёнымі і Свабоднай дэмакратычнай партыяй абвясьціла аб стварэньні левацэнтрысцкага ўраду, які ўзначаліць Шольц[5]. Чакаецца, што ён будзе абраны канцлерам у пэрыяд з 6 па 9 сьнежня 2021 году[6].

Шольц зьяўляецца адвакатам, працуючы паводле спэцыяльнасьці з 1985 году ў галіне працоўнага права[7]. Ён стаў сябрам СДПН у 1970-х гадах і быў дэпутатам Бундэстагу з 1998 па 2011 гады. Палітык працаваў ва ўрадзе Гамбургу пад кіраўніцтвам першага мэра Ортвіна Рундэ ў 2001 годзе, да свайго абраньня генэральным сакратаром СДПН у 2002 годзе. Шольц працаваў разам зь лідэрам СДПН і тагачасным канцлерам краіны Гергардам Шрэдэрам. Сышоўшы з пасады генэральнага сакратара ў 2004 годзе, ён стаў галоўным парлямэнцкім арганізатарам сваёй партыі ў Бундэстагу, пазьней увайшоўшы ў першы ўрад Мэркель у 2007 годзе ў якасьці міністра працы і сацыяльных справаў. Пасьля таго, як СДПН пакінула ўрад пасьля выбараў 2009 году, Шольц вярнуўся ў Гамбург, ачолеўшы рэгіянальнае аддзяленьне партыі. Палітык таксама быў абраны намесьнікам кіраўніка СДПН. Ён прывёў сваю партыю да перамогі на выбарах у Гамбург у 2011 годзе і стаў мэрам, займаючы гэтую пасаду да 2018 году.

Пасьля таго, як СДПН увайшла ў чацьвёрты кааліцыйны ўрад Мэркель у 2018 годзе, Шольц быў прызначаны адначасова міністрам фінансаў і віцэ-канцлерам Нямеччыны. У 2019 годзе Шольц балятаваўся разам з былой прадстаўніцай партыі ў зямлі Брандэнбург Клярай Гейвіц на сукіраўніцтва партыі, аднак пара атрымала паразу на выбарах ад пераможцаў Норбэрта Вальтэра-Бор’янса і Заскіі Эскен[8]. У 2020 годзе Шольц быў вылучаны кандыдатам ад СДПН на пасаду канцлера краіны на фэдэральных выбарах 2021 году[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]