Нікарагуа
Нікарагуа República de Nicaragua | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: 'Pro Mundi Beneficio (У перакладзе: «Дзеля дабра сьвету») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Salve a tí» | |||||
Афіцыйная мова | гішпанская | ||||
Сталіца | Манагуа | ||||
Найбуйнейшы горад | Манагуа | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Даніель Артэга | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
97-е месца ў сьвеце 129494 км² 7,14 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2015) • шчыльнасьць |
111-е месца ў сьвеце ▲ 5907881 42/км² | ||||
СУП • агульны (2014) • на душу насельніцтва |
125-е месца ў сьвеце $29,47 млрд $4700 | ||||
Валюта | Курдоба (NIO) | ||||
Незалежнасьць ад Гішпаніі |
15 верасьня 1821 | ||||
Аўтамабільны знак | NI | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ni | ||||
Тэлефонны код | +505 | ||||
Нікара́гуа (па-гішпанску: Nicaragua) — краіна ў Цэнтральнай Амэрыцы. Мяжуе з Гандурасам і Коста-Рыкай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі бераг Нікарагуа быў заселены гішпанскімі каляністамі з Панамы напачатку 16 стагодзьдзя. У 1821 годзе была аб’яўленая незалежнасьць ад Гішпаніі, у 1838 годзе ўсталяваная рэспубліка. У пачатку 19 стагодзьдзя ўзьбярэжжа Карыбскага мора заваявана Вялікабрытаніяй, але ў наступныя дзесяцігодзьдзі паступова згубіла кантроль над гэтым рэгіёнам. Узброенае супрацьдзеяньне дзяржаўнай карупцыі распаўсюдзілася на ўсе слаі грамадзтва і ў 1978 годзе выліліся ў непрацяглую грамадзянскую вайну. У 1979 да ўлады прыйшлі марксісты з Сандынісцкага фронту нацыянальнага вызваленьня. Нікарагуа дапамагала левым паўстанцам у Сальвадоры, што прымусіла ЗША фінансаваць антысандынісцкія сілы большасьць 1980-х. Пасьля паразы на свабодных і справядлівых выбарах у 1990, 1996 і 2001 г, былы прэзыдэнт Сандынісцкага Фронту Даніэль Артэга Савэдра быў абраны прэзыдэнтам у 2006 годзе, а потым пераабраны ў 2011. Выбары ў мясцовыя органы кіраваньня ў 2008, 2010, 2012 і 2013 гг., выбары прэзыдэнта ў 2011 годзе суправаджаліся шматлікімі парушэньнямі. Інфраструктура і эканоміка Нікарагуа моцна пацярпелі ад грамадзянскай вайны і ўрагану Міч, які прыйшоў у 1998 годзе. Апошнім часам сытуацыя крыху паляпшаецца, але дэмакратычныя інстытуты аслабіліся падчас прэзыдэнцтва Артэгі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Nicoragua The World Factbook (анг.)