Шон Макбрайд
| Шон Макбрайд | |
| па-француску: Seán MacBride | |
| | |
|---|---|
| 18 лютага 1948 — 13 чэрвеня 1951 | |
| Папярэднік | Эймон дэ Валера |
| Наступнік | Frank Aiken[d] |
| 2 чэрвеня 1954 — 13 сьнежня 1956 | |
| 13 чэрвеня 1951 — 23 красавіка 1954 | |
| 18 лютага 1948 — 2 траўня 1951 | |
| 29 кастрычніка 1947 — 11 сьнежня 1947 | |
| 13 верасьня 1954 — 1 студзеня 1957 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 26 студзеня 1904[1][2][3][…] |
| Памёр | 15 студзеня 1988[1][2][3][…] (83 гады) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Бацька | John MacBride[d] |
| Маці | Maud Gonne[d] |
| Узнагароды | |
Шон Макбрайд (па-ангельску: Seán MacBride; 26 студзеня 1904, Парыж — 15 студзеня 1988) — палітычны і грамадзкі дзяяч Ірляндыі. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1974), Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаваньне міру паміж народамі» (1977)
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па адукацыі юрыст. У 30-40-я гг. займаўся журналістыкай і юрыдычнай практыкай. Займаў адказныя пасады ў шматлікіх міжнародных арганізацыях. З 1973 вярхоўны камісар ААН па Намібіі. Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаваньне міру паміж народамі» (1977).
Палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Актыўны ўдзельнік барацьбы за незалежнасьць Ірляндыі. Падвяргаўся перасьледам ангельскіх уладаў. У 20-я гг. быў адным з кіраўнікоў Ірляндзкай рэспубліканскай арміі. У 1947-58 дэпутат ірляндзкага парлямэнту ад створанай ім (у 1936) Рэспубліканскай партыі (Клан на Поблахта). У 1948-51 міністар замежных справаў Ірляндыі. Актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і рабоце Сусьветнага кангрэса (1973) і Сусьветнага форуму (1977) міралюбных сілаў у Маскве.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Sean MacBride // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Seán MacBride // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 Séan MacBride // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ birth certificate — С. 10.
| |||||