Балівія
| Балівія República de Bolivia Wuliwya Suyu | |||||
| |||||
| Нацыянальны дэвіз: La unión es la fuerza («Адзінства — гэта сіла») | |||||
| Дзяржаўны гімн: «Bolivianos, el hado propicio» | |||||
| Афіцыйная мова | Гішпанская, кечуа, аймара, гуарані і яшчэ 34 мовы | ||||
| Сталіца | Сукрэ | ||||
| Найбуйнейшы горад | Санта-Крус-дэ-ля-Сіера | ||||
| Форма кіраваньня | Прэзыдэнцкая рэспубліка Эва Маралес Альвара Гарсія | ||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
28 месца ў сьвеце 1 098 581 км² 1,29% | ||||
| Насельніцтва • агульнае (2024) • шчыльнасьць |
84 месца ў сьвеце 12 000 000 9/км² | ||||
| СУП • агульны (2011) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП $50,904 млрд $4789 | ||||
| Валюта | Балівіяна (BOB) | ||||
| Часавы пас | BOT (UTC-4) | ||||
| Незалежнасьць — ад Гішпаніі |
6 жніўня 1825 | ||||
| Аўтамабільны знак | BOL | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .bo | ||||
| Тэлефонны код | +591 | ||||
Балівія (па-гішпанску: Bolivia) — краіна Паўднёвай Амэрыкі. На захадзе Балівія мяжуе з Пэру і Чылі, на поўдні з Аргентынай і Парагваем, на ўсходзе і поўначы — з Бразыліяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыю сёньняшняй Балівіі засялялі на працягу гісторыі розныя культуры, адной з самых адметных была цывілізацыя Тыўанака (Tiahuanaco). У 15 стагодзьдзі Балівія была часткай імпэрыі інкаў. У 16 стагодзьдзі краіну заваявалі гішпанскія канкістадоры і багатая залежамі срэбра Балівія спачатку ўвайшла ў склад Віцэкаралеўства Пэру, а некалькі пазьней у склад Віцэкаралеўства Рыя дэ ля Плата.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2003—2005 гадах прэзыдэнтам Балівіі быў Карляс Мэса.
Дачыненьні зь Беларусьсю
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]4 верасьня 2013 году балівійскі прэзыдэнт Эва Маралес наведаў Беларусь з афіцыйным візытам на запрашэньне, якое атрымаў у сакавіку 2013 году ад А. Лукашэнкі на пахаваньні вэнэсуэльскага прэзыдэнта Ўга Чавэса[1].
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Балівія падзяляецца на 9 дэпартамэнтаў:
- Арура (сталіца — Арура)
- Бэні (сталіца — Трынідад)
- Качабамба (сталіца — Качабамба)
- Ля Пас (сталіца — Ля Пас)
- Панда (сталіца — Кабіха)
- Патасі (сталіца — Патасі)
- Санта-Крус (сталіца — Санта-Крус-дэ-ля-Сіера)
- Тарыха (сталіца — Тарыха)
- Чукісака (сталіца — Сукрэ)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сяргей Кізіма. Разьвіцьцё партнэрства // Зьвязда : газэта. — 5 верасьня 2013. — № 166 (27531). — С. 2. — ISSN 1990-763x.