Паўднёвы Судан
| Паўднёвы Судан анг. Republic of South Sudan | |||||
| |||||
| Нацыянальны дэвіз: Справядлівасьць, вольнасьць, квітненьне | |||||
| Дзяржаўны гімн: «South Sudan Oyee!» | |||||
| Афіцыйная мова | ангельская | ||||
| Сталіца | Джуба | ||||
| Найбуйнейшы горад | Джуба | ||||
| Форма кіраваньня | рэспубліка Сальва Кіір | ||||
| Плошча • агульная |
45 месца ў сьвеце 619 745 км² | ||||
| Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
94 месца ў сьвеце 8 260 490 13,33/км² | ||||
| Валюта | суданскі фунт (SDG) | ||||
| Часавы пас | EAT (UTC+3) | ||||
| Незалежнасьць ад Судану |
9 ліпеня 2011 | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .sd | ||||
| Тэлефонны код | +249 | ||||
Паўднёвы Судан (анг. Southern Sudan) — дзяржава ва Ўсходняй Афрыцы. Сталіца — горад Джуба. Зьяўляецца фэдэральнай прэзыдэнцкай дэмакратычнай рэспублікай.
Паўднёвы Судан мяжуе з Этыёпіяй на ўсходзе, Кеніяй, Угандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга на поўдні, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай на захадзе і Суданам на поўначы. Плошча — 619 745 км².
Рэфэрэндум аб незалежнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9—15 студзеня 2011 году ў Паўднёвым Судане праведзены рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Судану. Амаль 99% удзельнікаў рэфэрэндуму па самавызначэньні Паўднёвага Судану прагаласавалі за тое, каб рэгіён стаў незалежнай дзяржавай. Афіцыйнае абвяшчэньне новай, 53-й па ліку дзяржавы Афрыкі, адбылося 9 ліпеня 2011 году. У першы ж дзень ейную незалежнасьць прызналі 4 дзяржавы і Ватыкан.
Дачыненьні зь Беларусьсю
[рэдагаваць | рэдагаваць код]19 жніўня 2011 году ўрад Беларусі абвясьціў аб прызнаньні незалежнасьці Паўднёвага Судану[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ БелТА. Беларусь афіцыйна прызнала Паўднёвы Судан у якасьці сувэрэннай і незалежнай дзяржавы // Зьвязда : газэта. — 19 жніўня 2011. — № 157 (27021). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Паўднёвы Судан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў