Перайсьці да зьместу

Науру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Науру
Ripublik Naoero
Republic of Nauru
Рэспубліка Науру
Сьцяг Науру Герб Науру
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «God's Will First» («Божае жаданьне перш за ўсё»)
Дзяржаўны гімн: «Nauru BwiemaPatriots of Micronesia»
Месцазнаходжаньне Науру
Афіцыйная мова науру, ангельская
Сталіца няма
Найбуйнейшы горад Ярэн
Форма кіраваньня рэспубліка
Барон Уака
Плошча
 • агульная
227-е месца ў сьвеце
21 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
217-е месца ў сьвеце
9267
442/км²
СУП
 • агульны (2006)
 • на душу насельніцтва
192 месца ў сьвеце
$0,037 млрд
$2500
Валюта Аўстралійскі даляр (AUD)
Часавы пас UTC+12
Незалежнасьць
ад Аўстраліі,
Новай Зэляндыі
і Вялікабрытаніі
31 студзеня 1968
Аўтамабільны знак NAU
Дамэн верхняга ўзроўню .nr
Тэлефонны код +674
Мапа Науру
Мапа Науру

Нау́ру, Рэспу́бліка Науру (на-науру: Naoero, Republik Naoero, па-ангельску: Nauru, Republic of Nauru) — астраўная краіна, якая знаходзіцца ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў Мікранэзіі, за 50 км на поўдзень ад экватару. Гэта самая маленькая рэспубліка ў сьвеце як па плошчы, так і па колькасьці насельніцтва. Неафіцыйнай сталіцай зьяўляецца паселішча Ярэн, колькасьць насельніцтва якога складае 820 жыхароў. Науру — гэта адзіная краіна ў сьвеце, у якой няма афіцыйнай сталіцы.

Першапачаткова Науру было заселенае мікранэзійцамі і палінэзійцамі, прыкладна 3000 гадоў таму. На востраве жыло 12 плямёнаў, памяць аб якіх ў наш час прадстаўленая дванаццацьцю промнямі зоркі на сьцягу краіны. Наўрыйцы называлі свой востраў «Naoero», назва «Науру» ўзьнікла пазьней для таго, каб палегчыць вымаўленьне назвы выспы іншаземцам. Галоўнымі крыніцамі харчаваньня наўрыйцаў былі какосы і рыба.

Першым эўрапейцам, які высадзіўся на востраў, быў брытанскі кітабой Джон Фірн, які вандраваў з Новай Зэляндыі ў Кітай у 1798 годзе. Ён даў востраву назву Прыемная (па-ангельску: Pleasant Island), і з гэтай назвай выспа заставалася наступныя 90 гадоў. З 1830-х гадоў наўрыйцы мелі кантакты з эўрапейскімі і амэрыканскімі кітабоямі і гандлярамі, якія папаўнялі тут свае запасы. Тубыльцы мянялі харчаваньне на пальмавае віно і агнястрэльную зброю, якая ўжывалася ў 10-гадовай крывавай міжпляменнай вайне 1878—1888 гадоў. Падчас яе колькасьць насельніцтва зьменшылася з 1400 да 900 чалавек.

У 1888 годзе востраў быў анэксаваны Нямеччынай і далучаная да Пратэктарату астравоў Маршала. У той час востраў меў назву «Nawodo» ці «Onawero».

У 1900 годзе вандроўнік Альбэрт Эліс вынайшаў на Науру багатыя радовішчы фасфатаў. У 1906 годзе аўстралійская фірма Pacific Phosphate Company падпісала зь Нямеччынай дамову на перадачу правоў распрацоўкі радовішчаў.

6 лістапада 1914 году востраў быў заняты аўстралійскімі войскамі. Нямецкая ўлада скончылася пасьля Першай сусьветнай вайны, мандат на кіраваньне гэтай тэрыторыяй ад Лігі Нацыяў атрымала Вялікабрытанія. Потым мандат быў падзелены з Аўстраліяй і Новай Зэляндыяй. Грамадзкія зьмены на востраве пасьля вайны скончыліся ўсталяваньнем манархіі. У 1923 годзе ўрады Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Новай Зэляндыі падпісалі дамову аб сумеснай распрацоўцы радовішчаў фасфатаў на Науру.

У 1940 годзе германскі вайсковы карабель затапіў каля вострава пяць гандлёвых караблёў і абстраляў востраў, зруйнаваўшы ўсю інфраструктуру. З 26 жніўня 1942 году Науру была занятая японскімі войскамі. У 1943 годзе 1200 наўрыйцаў былі прымусова пераселеныя на выспу Чуук, 463 зь іх загінула. 13 верасьня 1945 году, калі да выспы падплыў аўстралійскі вайсковы карабель, японскі гарнізон капітуляваў.

У 1947 годзе Науру атрымала статус тэрыторыі, якая кіруецца ААН, праз аўстралійскую адміністрацыю. У студзені 1966 году на Науру паўстаў уласны ўрад, а праз два гады быў праведзены канстытуцыйны зьезд. 31 студзеня 1968 году Науру абвясьціла аб сваёй незалежнасьці.

У 1989 годзе Науру падала на Аўстралію ў Міжнародны суд за наступствы аўстралійскага кіраваньня востравам, а таксама за шкоды, якія атрымаў востраў у выніку здабычы фасфатаў. Справа была разгледжаная 20 жніўня 1993 году, і пастановай суду Аўстраліі было загадана выплаціць у якасьці кампэнсацыі Науру 107 мільёнаў аўстралійскіх даляраў.

Запасы фасфатаў зьмяншаліся, што прывяло да палітычнай нестабільнасьці ў другой палове 1980-х гадоў. Паміж 1989 і 2003 гадамі зьмянілася 17 урадаў.

У 2004 годзе ўрад Аўстраліі вырашыў павялічыць фінансавую дапамогу востраву з мэтай выхаду з эканамічнага крызісу.

Заканадаўчая ўлада ў краіне належыць парлямэнту, які складаецца з 18 дэпутатаў. Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэзыдэнтам. Прэзыдэнт выбіраецца і зьнімаецца парлямэнтам. Большасьць дэпутатаў парлямэнта не належыць да палітычных партыяў.

Науру ўваходзіць у Брытанскую Садружнасьць нацыяў (правадзейнае сяброўства ад 2011 году).

Большасьць насельніцтва вострава складаецца з наўрыйцаў, акрамя іх тут жывуць мікранэзійцы (якія паходзяць з Кірыбаці і Тувалу), кітайцы, філіпінцы і эўрапейцы.

Афіцыйнай мовай зьяўляецца науру. Ангельская ўжываецца ва ўрадавых установах і ў міжнародных зносінах.

Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца хрысьціянства, але існуе значная колькасьць багаістаў.

Науру знаходзіцца на невялікім каралавым востраве, абкружаным каралавымі рыфамі. Большую частку вострава займае пласкагор’е вышынёй 30—60 м, якое абрываецца на ўзьбярэжжы. Менавіта на вузкім прыморскім пасе канцэнтруецца амаль усё насельніцтва краіны.

Ва ўнутраных раёнах вострава знаходзяцца радовішчы фасфатаў, якія здабываюцца тут ужо 90 гадоў. Аднак здабыча прывяла да значнай эрозіі паверхні вострава, адкрытае радовішча займае прыкладна 90% паверхні вострава. На востраве няма крыніцаў пітной вады, тут пабудаваныя вялікія станцыі апрасьненьня марской вады і калектары для збору дажджавой вады.

На востраве пануе сьпякотны і вільготны экватарыяльны клімат.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Науру дзеліцца на 14 акругаў:

Асновай эканомікі застаецца здабыча фасфатаў (у асноўным аўстралійскімі і брытанскімі кампаніямі). Плошча радовішчаў займае 80—90% паверхні краіны. Аднак запасы паступова зьмяншаюцца. Пасьля зьмены заканадаўства Науру стала афшорнай зонай.