Аўн Сан Су Чжы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аўн Сан Су Чжы
Remise du Prix Sakharov à Aung San Suu Kyi Strasbourg 22 octobre 2013-18.jpg
Міністар па справах прэзыдэнта М’янмы[1], Minister of Foreign Affairs (Myanmar)[d][1], Minister of Education (Myanmar)[d][1] і Minister of Electric Power (Myanmar)[d][1]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 19 чэрвеня 1945(1945-06-19)[2][3][4] (73 гады)
Янгон[d], М’янма[6]
Партыя: National League for Democracy[d]
Сужэнец: Michael Aris[d][5]
Дзеці: Alexander Aris[d] і Kim Aris[d]
Бацька: Аўн Сан[d][7]
Маці: Кхі Чжы[d][7]
Адукацыя: Lady Shri Ram College for Women[d][5], Basic Education High School No. 1 Dagon[d], St Hugh's College[d][5] і SOAS, University of London[d][5]

Аўн Сан Су Чжы (бірм.: အောင်ဆန်းစုကြည်; нарадзілася 19 чэрвеня 1945) — м’янманскі палітычны дзяяч, лідэр апазыцыі ваеннай хунты, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1991).

Нарадзілася ў Рангуне, дачка лідэра руху за незалежнасьць Бірмы Аўн Сана, забітага ў 1947 годзе. Аўн Сан Су Чжы пакінула Бірму ў 1960 годзе, скончыла Оксфардзкі ўнівэрсытэт, жыла ў Ангельшчыне.

У 1972 годзе выйшла замуж за тыбэтоляга Міхаэля Эйрыса. У іх нарадзілася двое сыноў.

У 1988 годзе вярнулася ў Бірму. У верасьні 1988 году стала адным зь лідэраў апазыцыйнай Нацыянальнай лігі за дэмакратыю. На выбарах у траўні 1990 году НЛД атрымала больш за 80 % месцаў у парлямэнце М’янмы, аднак кіруючы рэжым ігнараваў вынікі выбараў. Ляўрэат прэміі памяці прафэсара Таролфа Рафта (1990). У кастрычніку 1991 году Аўн Сан Су Чжы стала ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру, аднак улады не дазволілі ёй выехаць за мяжу, каб атрымаць узнагароду. З 1989 па 1995 і з 2000 па 2002 знаходзілася пад хатнім арыштам. У траўні 2003 году зноў была арыштаваная, пазьней зьмешчаная пад хатні арышт, які падоўжыўся на гэты раз да 13 лістапада 2010 году. Аўн Сан Су Чжы прысьвечана песьня «Walk On» групы U2.

У 2008 годзе ўзнагароджана найвышэйшай узнагародай ЗША — Залатым мэдалём Кангрэса.

У 2018 годзе Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International пазбавіла Аун Сан Су Чжы сваёй найвышэйшай узнагароды «Пасланец сумленьня» з-за генацыду мусульман. Генэральны сакратар Amnesty International Кумі Найду заявіў, што Аун Сан Су Чжы «не выкарыстоўвала свой палітычны і маральны аўтарытэт», каб спыніць генацыд мусульман-рахінджа, які санкцыянавала вайсковае кіраўніцтва М'янмы. Грамадзянскі ўрад М'янмы не кантралюе вайскоўцаў, але, адміністрацыя Аун Сан Су Чжы распальвала нянавісьць да рахінджа, адмаўляла абвінавачваньні ў іх генацыдзе і перашкаджала міжнароднаму расьсьледаваньню парушэньняў[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Myanmar to Create New Post for Aung San Suu Kyi, Cementing Her Power / D. BaquetManhattan, New York City: The New York Times Company, A.G. Sulzberger, 2016. — ISSN 0362-4331; 1553-8095
  2. ^ а б After Victory in Myanmar, Aung San Suu Kyi Quietly Shapes a Transition / D. BaquetManhattan, New York City: The New York Times Company, A.G. Sulzberger, 2015. — ISSN 0362-4331; 1553-8095
  3. ^ а б SNAC — 2010.
  4. ^ а б Discogs — 2000.
  5. ^ а б в г д е ё Aung San Suu Kyi - Biographical
  6. ^ а б Aung San Suu Kyi - Facts
  7. ^ а б Profile: Aung San Suu Kyi — 2015.
  8. ^ Легендарную лідарку М'янмы пазбавілі найвышэйшай узнагароды Amnesty International з-за генацыду мусульман, Наша Ніва 13-11-2018

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Аўн Сан Су Чжысховішча мультымэдыйных матэрыялаў