Нікаляс Мадура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікаляс Мадура
Прэзыдэнт Рэспублікі Вэнэсуэла
19 красавіка 2013 — цяперашні час
Папярэднік: Уга Чавэс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 ліпеня 1962 (61 год)
Каракас, Вэнэсуэла
Партыя: Адзіная сацыялістычная партыя Вэнэсуэлы(en)
Сужэнец: Сылія Флёрэс
Дзеці: Нікаляс Мадура Гуэра[d]
Узнагароды:

Нікаля́с Маду́ра Мо́рас (па-гішпанску: Nicolás Maduro Moros; нарадзіўся 23 ліпеня 1962 году, Каракас, Вэнэсуэла) — вэнэсуэльскі палітычны дзяяч. З 9 жніўня 2006 году займаў пасаду міністра замежных справаў Вэнэсуэлы. У кастрычніку 2012 году стаў віцэ-прэзыдэнтам Вэнэсуэлы, захаваўшы за сабой пасаду міністра замежных справаў. З 5 сакавіка 2013 году, пасьля сьмерці Уга Чавэса, выконваў абавязкі прэзыдэнта Вэнэсуэлы. 14 красавіка 2013 году абраны прэзыдэнтам Вэнэсуэлы, заступіў на пасаду 19 красавіка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуючы кіроўцам, сваю палітычную кар’еру пачынаў як неафіцыйны сябра прафсаюзу, які прадстаўляў працоўных каракаскага мэтро ў 1970-х і 1980-х. У васьмідзясятых скончыў ліцэй Авалі і грамадзкую сярэднюю школу на захад ад Каракасу. Ён лічыцца адным з заснавальнікаў Руху за V рэспубліку і як актывіст, які адыграў важную ролю ў вызваленьні Ўга Чавэса і прэзыдэнцкай кампаніі апошняга ў 1998 годзе.

Пазьней ён абіраўся ад РПР (Руху «Пятая рэспубліка») у вэнэсуэльскую палату дэпутатаў у 1998 годзе, у Нацыянальны Ўстаноўчы сход у 1999 годзе, у Нацыянальны сход у 2000 і 2005 гадах, прадстаўляючы сталічны раён. Быў абраны сьпікерам парлямэнту, нягледзячы на ​​тое, што ў яго не было дыплёму аб фармальнай вышэйшай адукацыі. На сваёй пасадзе ён заставаўся ў 2005 і першай палове 2006 гадоў.

Жанаты на Сыліі Флёрэс, якая зьяўляецца вядомым левым палітыкам (спачатку ў Руху «Пятая рэспубліка», потым у Адзінай сацыялістычнай партыі Вэнэсуэлы). Яна зьмяніла мужа на пасадзе сьпікера заканадаўчага органу.

Другі тэрмін[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 траўня 2018 году ў Вэнэсуэле адбыліся пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары. Згодна афіцыйным дадзеным Мадура перамог на іх, набраўшы 67,8% галасоў. Выбары выклікалі пратэст з боку большасьці краінаў Захаду, а таксама Лацінскай Амэрыкі. Чатырнаццаць краінаў, уключаючы Аргентыну, Бразылію і Канаду, адклікалі сваіх паслоў з Каракаса ў знак пратэсту супраць вынікаў выбараў. Па той жа прычыне ЗША наклалі на Вэнэсуэлу дадатковыя эканамічныя санкцыі. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў да правядзеньня новых выбараў і спыненьня рэпрэсій у Вэнэсуэле. Акрамя Расеі, вынікі выбараў прызналі таксама Эль-Сальвадор, Куба і Кітай[4]..

4 жніўня 2018 г. на Мадура было зьдзейсьнены няўдалы замах з выкарыстаньнем БПЛА, да якіх была прымацаваная выбухоўка C4. У спробе замаху на прэзыдэнта падазраюцца шэраг ультраправых груповак і ўрад суседняй Калюмбіі[5].

15 жніўня 2018 гадоў ў кангрэсе Калюмбіі ў Багаце самаабвешчаны «Вярхоўны суд Вэнэсуэлы ў выгнаньні» прысудзіў прэзыдэнта да 18 гадоў і трох месяцаў зьняволеньня ў турме Рамо Вэрдэ пад Каракасам па абвінавачваньні ў карупцыі і атрыманьні хабару на суму 35 млн даляраў ад бразыльскага будаўнічага канглямэрату Адэбрэхт, Таксама яму прызначаны штраф на суму 25 млн даляраў[6][7].

4 студзеня 2019 году краіны «Групы Лімы» заявілі аб непрызнаньні новага прэзыдэнцкага тэрміну Мадуры. Прадстаўнікі Аргентыны, Бразыліі, Гаяны, Гватэмалы, Гандурасу, Канады, Калюмбіі, Коста-Рыкі, Панамы, Парагваю, Пэру, Сэнт-Люсіі і Чылі падпісалі адпаведны дакумэнт.

10 студзеня 2019 адбылася інаўгурацыя Мадуры[8], які афіцыйна стаў прэзыдэнтам Вэнэсуэлы ў другі раз. З-за супрацьстаяньня з апазыцыяй Мадура прысягаў у вэнэсуэльскім Вярхоўным судзе, а не ў Нацыянальнай асамблеі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нікаляс Мадурасховішча мультымэдыйных матэрыялаў