Перайсьці да зьместу

Кляс Понтус Арнальдсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кляс Понтус Арнальдсан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 кастрычніка 1844
Памёр 20 лютага 1916(1916-02-20)[3][4][5][…] (71 год)
Стакгольм, Швэцыя
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці палітык, публіцыст
Мова швэдзкая мова
Узнагароды
Нобэлеўская прэмія міру

Кляс По́нтус А́рнальдсан (па-швэдзку: Klas Pontus Arnoldson; 27 кастрычніка[8][9][10] 1844, Гётэборг — 20 лютага 1916, Стакгольм) — швэдзкі пісьменьнік, журналіст, палітык і пацыфіст, сумесна з Фрэдрыкам Баэрам ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1908). Быў заснавальнікам і першым старшынём Швэдзкага саюзу міру і арбітражу, створанага ў 1883 годзе. Пачынаў кар’еру служачым чыгуначнай станцыі (1871—1881), быў павышаны да начальніка станцыі[8]. Пасьля заняўся палітыкай. Дэпутат рыксдага ад 1882 да 1887. Падтрымліваў нэўтральнасьць краін Паўночнай Эўропы. Быў рэдактарам пэрыядычных выданьняў «Tiden», «Fredsvännen», «Nordsvenska Dag­bladet». Знаёмы з гуманістычнымі догматамі рэлігійных рухаў, якія зьявіліся ў XIX ст. ў Вялікабрытаніі ды Новай Ангельшчыне ў ЗША, ён асуджаў фанатычны дагматызм ды падтрымліваў Унітарыянскія погляды на праўду, талерантнасьць, свабоду асабістага сумленьня, свабоду думкі ды ўдасканаленьне чалавека[11]. Аўтар твораў, прысьвечаных праблеме дасягненьня міру, народаўладзьдзя. Гісторыя пацыфісцкіх ідэй выкладзеная ў кнізе «Надзея вякоў» («Seklernas hopp», 1901)[12][11]. У 1905 годзе адыграў значную ролю ў мірным вырашэньні пытаньня аб скасаваньні Швэдзка-нарвэскай уніі[8].

Магіла К. П. Арнальдсана
  1. Göteborgs Gustavi eller Domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/GLA/13180/C/7 (1837-1844), bildid: A0007180_00311, sida 615
  2. Norberg A., Tjerneld A., Asker B. Arnoldson i Liljeholmen, K Pontus // Two-Chamber Parliament 1867–1970. (шв.)Almqvist & Wiksell, 1985. — Т. 1. — С. 220.
  3. Klas Pontus Arnoldson (шв.) — 1917.
  4. Klas Pontus Arnoldson // Encyclopædia Britannica (анг.)
  5. Klas Pontus Arnoldson // Brockhaus Enzyklopädie (ням.)F.A. Brockhaus, 1796.
  6. Arnoldsson, KLAS PONTUSSvenskagravar.se.
  7. Sten nr 88 – KP Arnoldsonnorrabegravningsplatsen.se.
  8. 1 2 3 Klas Pontus Arnoldson (анг.). Encyclopedia Britannica (23 кастрычніка 2023). Праверана 18 лістапада 2023 г.
  9. Большая энциклопедия. — 2006 Т. 3: Английский хрусталь - Архипиит. — С. 493. — ISBN 5-273-00432-2
  10. Klas Pontus Arnoldson – Facts (анг.). Nobel Prize Outreach AB. Праверана 18 лістапада 2023 г.
  11. 1 2 Klas Pontus Arnoldson – Biographical (анг.) NobelPrize.org Nobel Prize Outreach 2026 Праверана 4 сакавіка 2026 г.
  12. Arnoldson, Klas Pontus (італ.) Enciclopedia - Treccani. Istituto della Enciclopedia Italiana fondata da Giovanni Treccani - Riproduzione riservata. Праверана 5 сакавіка 2026 г.
  • Лауреаты Нобелевской премии : В 2 кн. / [Редкол.: Губский Е. Ф. (отв. ред.) и др. ; Вступ. статьи О. Уитмена, К. Г. Бернхарда]. — М.: Прогресс, 1992. — 740 с. — ISBN 5-01-002539-6 [Кн. 1]: А — Л.
  • Ларина О. В. [и др.] Лауреаты Нобелевской премии. — Москва: Дом Славян. кн., 2006. — 862 с. — ISBN 5-85550-115-9
  • Блох А. М. Советский Союз в интерьере нобелевских премий : факты. Документы. Размышления. Комментарии. — Изд. 2-е. — Москва: Физматлит, 2005. — 878 с. — ISBN 5-9221-0527-2