Лібан
Лібан па-арабску: الجمهورية اللبنانية Al-Jumhūriyyah al-Lubnāniyyah | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Kūllūnā li-l-waṭan, li-l-'ula wa-l-'alam «Усе за краіну, за славу, за сьцяг» | |||||
Дзяржаўны гімн: «[[Гімн Лібану|Куллуна ліл-ватан ліл 'ула ліл-'алам ]]» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Сталіца | Бэйрут | ||||
Найбуйнейшы горад | Бэйрут | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Тамам Салям (в. а.) Тамам Салям | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
166-е месца ў сьвеце 10 452 км² 1,8 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2012) • шчыльнасьць |
119-е месца ў сьвеце 4 822 000 473/км² | ||||
СУП • агульны (2012) • на душу насельніцтва |
83 месца ў сьвеце $64,098 млрд $15 985 | ||||
Валюта | Лібанскі фунт (LBP) | ||||
Часавы пас • улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — ад Францыі |
22 лістапада 1943 | ||||
Аўтамабільны знак | RL | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .lb | ||||
Тэлефонны код | +961 | ||||
![]() |

Ліба́н (па-арабску: لبنان) — невялікая краіна на Блізкім Усходзе, на ўсходнім узьбярэжжы Міжземнага мора. На ўсходзе і поўначы мяжуе з Сырыяй, на поўначы з Ізраілем.
Насельніцтва Лібану — каля 4 млн чалавек. Краіна вызначаецца ў арабскім сьвеце нязвыклай нацыянальнай і рэлігійнай разнастайнасьцю. У Лібане дзейнічае асаблівая палітычная сыстэма «канфэсіяналізм», што азначае арганізацыю дзяржаўнай улады ў адпаведнасьці з падзелам грамадзтва на рэлігійныя абшчыны.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У ліпені — жніўні 2006 году адбываўся канфлікт з Ізраілем, які змагаўся супраць групоўкі «Хэзбала», што кантралявала паўднёвую частку Лібану.
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лібан падзяляецца на 6 правінцыяў (махафаза), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 25 раёнаў (када). Раёны дзеляцца на акругі.
Правінцыі:
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лібан знаходзіцца на Блізкім Усходзе. На захадзе мае выхад да Міжземнага мора, узьбярэжная лінія складае 225 км. На поўначы і ўсходзе мяжуе з Сырыяй, на поўдні з Ізраілем. Сырыйска-лібанская мяжа складае 375 км, лібана-ізраільская — 79 км. Невялікі кавалак мяжы з Галанскімі вышынямі (Фермы Шэбаа), зьяўляецца спрэчнай тэрыторыяй.
Большая частка Лібану — горы, акрамя даліны Бэкаа на паўночным усходзе і выцягнутага з поўначы на поўдзень марскога ўзьбярэжжа. Узьбярэжны Лібан аддзяляецца ад усходніх рэгіёнаў горнымі ланцугамі Лібан і Антылібан. У краіне ёсьць радовішчы вапняку, жалезнай руды, солі. Лібан багаты на водныя рэсурсы. Рака Літані зьяўляецца асноўнай крыніцай вады для паўночных раёнаў Лібану.
Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лібан знаходзіцца пад уплывам міжземнаморскага клімату. На ўзьбярэжных рэгіёнах зіма прахладная, а лета — вільготнае і сьпякотнае. Зімой у гарах тэмпэратура апускаецца ніжэй за 0°С, магчымы сьнег, летам сьпякотна і суха. Нягледзячы на тое, што сярэднегадавая колькасьць ападкаў у Лібане болей чым у суседніх краінах, на паўночным усходзе клімат сухі, з-за таго, што горы перашкаджаюць надыходу вільготнага паветра з мора. Здараюцца пяшчаныя і пылавыя буры.
У старажытным Лібане ў вялікай колькасьці расьлі лясы лібанскага кедру, які стаў сымбалем краіны. Стагодзьдзямі дрэвы рубіліся для патрэбаў карабельнага будаўніцтва. Гэта прывяло да таго, што ў наш час ад лясоў засталіся невялікія выспачкі зелені.
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лібан — арабская краіна (95% насельніцтва арабы), але ў той жа час, яна зьяўляецца выспачкай хрысьціянства ў ісламскім сьвеце. Колькасьць хрысьціянаў дасягае 40% насельніцтва, але ў наш час хрысьціяне вымушаны пакідаць краіну з-за палестынскіх тэрарыстаў і Хэзбалы.
Самая значная мусульманская абшчына Лібану — шыіты (40% насельніцтва). Яны жывуць у асноўным на мяжы з Сырыяй і Ізраілем. Паўднёвалібанскія шыіты сталі асновай Хэзбалы (Партыі Алаху), якая прызнана міжнародным супольніцтвам тэрарыстычнай арганізацыяй, але мае пэўную колькасьць месцаў у Лібанскім парлямэнце.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лібан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў