Барак Абама
Барак Абама | |
![]() | |
44-ы Прэзыдэнт ЗША | |
---|---|
20 студзеня 2009 — 20 студзеня 2017 | |
Папярэднік: | Джордж Ўокер Буш |
Наступнік: | Дональд Трамп |
Сэнатар ЗША ад штату Іліной | |
4 студзеня 2005 — 16 лістапада 2008 | |
Папярэднік: | Пітэр Фіцжэральд |
Наступнік: | Роланд Бэрыс |
Чалец сэнату штату Іліной | |
8 студзеня 1997 — 4 лістапада 2004 | |
Прэзыдэнт: |
Біл Клінтан Джордж Ўокер Буш |
Папярэднік: | Эліс Палмэр |
Наступнік: | Кўамэ Раўл |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 жніўня 1961[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12] (59 гадоў) Ганалулу, штат Гаваі, ЗША |
Партыя: | Дэмакратычная партыя ЗША |
Сужэнец: | Мішэль Абама |
Дзеці: |
Малія, Саша |
Бацька: | Барак Гусэйн Абама[1] |
Маці: | Эн Дангэм[1] |
Адукацыя: |
Калюмбійскі ўнівэрсытэт Гарвард |
![]() |
Бара́к Гусэ́йн Аба́ма II (па-ангельску: Barack Hussein Obama II; нарадзіўся 4 жніўня 1961 году) — 44-ы прэзыдэнт ЗША (2009—2017), сэнатар ЗША ад штату Іліной (2005—2009), чалец Дэмакратычнай партыі. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі міру 2009 году за «надзвычайныя намаганьні дзеля ўзмацненьня міжнароднай дыпляматыі і супрацоўніцтва паміж народамі»[13].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бацька Абамы — кеніец, мама — нарадзілася ў Канзасе, мае брытанскія і ірляндзкія карані. Ад 6 гадоў выхоўваўся ў сям’і айчыма-інданэзійца, жыў у Джакарце. У 1971 годзе вярнуўся на Гаваі, жыў з бацькамі мамы[14]. Галоўным канкурэнтам Абамы на выбарах 2008 году быў сэнатар ад Рэспубліканскай партыі Джон Макейн. Канкурэнткай Абамы ўнутры самой Дэмакратычнай партыі была жонка былога прэзыдэнта Біла Клінтана Гілары Клінтан. 7 чэрвеня 2008 году Гілары Клінтан заявіла аб спыненьні змаганьня за вылучэньне яе кандыдатуры на пост прэзыдэнта ЗША. У перадвыбарчай кампаніі Барак Абама выступаў супраць вайны ў Іраку, але за прыцягненьне дадатковых вайсковых сілаў ЗША ў Аўганістан. 5 лістапада 2008 году Барак Абама быў выбраны 44-м прэзыдэнтам ЗША[15].
Абама — першы афраамэрыканец, высунуты на пост прэзыдэнта ЗША і першы ў гісторыі ЗША афраамэрыканец, які стаў кіраўніком дзяржавы. Пачатак ягонага прэзыдэнцкага тэрміну супаў з сусьветным эканамічным крызісам. Плян па пераадоленьні крызісу, прапанаваны Абамам Сэнату ЗША, заключаўся ў выдаткаваньні $ 787 млрд для пераадоленьня рэцэсіі. Гэты плян атрымаў назву «Біль стымулу» (па-ангельску: the Stimulus Bill). Таксама былі зробленыя датацыі банкам ды буйным машынабудаўнічым прадпрыемствам ЗША. На працягу першага году прэзыдэнцтва Барака Абамы ягоны рэйтынг няўхільна зьніжаўся[16].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крынiцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г birth certificate of Barack Obama — 2011.
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132522136 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б Barack Obama
- ^ а б Barack H. Obama Facts
- ^ а б RKDartists
- ^ а б Lundy D. R. The Peerage
- ^ а б Discogs — 2000.
- ^ а б Babelio — 2007.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Store norske leksikon — 1978.
- ^ а б GeneaStar
- ^ а б Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ Барак Абама — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру — Радыё Свабода
- ^ Обама, Барак Хуссейн // Большая Российская энциклопедия: в 35 т / Председатель Науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред. С. Л. Кравец. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2013. — Т. 23. Николай Кузанский - Океан. — С. 458. — ISBN 978-5-85270-360-6
- ^ Абама перамог Маккейна — Радыё Свабода
- ^ Барак Абама: год на пасадзе прэзыдэнта — Радыё Свабода
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Барак Абама — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная біяграфія(анг.)
- Афіцыйны сайт(анг.)
- Рашэд Чоўдхуры Барак Абама і новая амэрыканская мара Архіўная копія
- Вольга Парфенчык Чорная надзея Амерыкі Архіўная копія
- Рашэд Чоўдхуры Новая эра амэрыканскага грамадзтва Архіўная копія
- Карэн Акопаў Барак Абама сам пра сябе Архіўная копія
|