Кірыбаці
Кірыбаці Ribaberikin Kiribati Republic of Kiribati | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Te Mauri, Te Raoi ao Te Tabomoa» («Здароўе, мір і павага») | |||||
Дзяржаўны гімн «Teirake Kaini Kiribati» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | Кірыбаці, ангельская | ||||
Сталіца | Паўднёвая Тарава | ||||
Найбуйнейшы горад | Паўднёвая Тарава | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Танэці Мамаў | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
186-е месца ў сьвеце 811 км² 0 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
197-е месца ў сьвеце 98 000 135/км² | ||||
СУП • агульны (2009) • на душу насельніцтва |
213 месца ў сьвеце $602 млн $6048 | ||||
Валюта | Даляр Кірыбаці, Аўстралійскі даляр (AUD )
| ||||
Часавы пас • улетку |
UTC+12 да UTC+14 (UTC+12 да + 14) +12 да +14 (UTC+12 да +14) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
12 ліпеня 1979 | ||||
Аўтамабільны знак | KIR | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ki | ||||
Тэлефонны код | +686 | ||||
Кірыба́ці (па-ангельску: Kiribati) — астраўная краіна ў Ціхім акіяне. У склад краіны ўваходзяць 33 каралавыя астравы, якія расьцягнуліся на 3800 км уздоўж экватару. Сюды ўваходзяць астравы трох архіпэлягаў Мікранэзіі і Палінэзіі: астравы Гілбэрта (16 астравоў), астравы Фэнікс (8 астравоў) і астравы Лайн (8 астравоў). 21 з 33 астравоў маюць пастаяннае насельніцтва.
Назва «Кірыбаці» — гэта зьмененая мясцовымі жыхарамі ангельская назва галоўнай групы астравоў — астравоў Гілбэрта.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя людзі зьявіліся на выспах паміж 1000 і 1300 гадамі. Наступная хваля фіджыйцаў дапоўніла мікранэзійскую культуру астравоў палінэзійскімі элемэнтамі.
Першыя эўрапейцы зьявіліся тут у XVI стагодзьдзі. Але пастаянныя эўрапейскія паселішчы пачалі зьяўляцца тут у XIX стагодзьдзі, калі на астравах зьявіліся кітабоі і гандляры рабамі. Для мясцовага насельніцтва зьяўленьне прынесла шмат праблемаў, перш за ўсё сьмяротныя хваробы. Таксама ўзьніклі міжпляменныя канфлікты. У 1892 годзе Вялікабрытанія ўсталявала на астравах свой пратэктарат, які ў 1916 годзе быў пераўтвораны ў калёнію Выспы Гілбэрта і Лагуны.
Пад час Другой сусьветнай вайны астравы былі занятыя японскімі войскамі і былі далучаны да японскай лініі абароны ў Ціхім акіяне. У лістападзе 1943 году войскам саюзьнікаў пасьля цяжкіх баёў удалося прарваць японскую лінію абароны, гэты момант лічыцца паваротным у вайне на Ціхім акіяне.
Мясцовае самакіраваньне было ўведзенае на астравах у 1960-х гадах. У 1975 годзе астравы Эліс аддзяліліся ад калёніі і стварылі незалежную краіну — Тувалу. Астравы Гілбэрта атрымалі ўласны ўрад у 1977 годзе, і 12 ліпеня 1979 году атрымалі незалежнасьць з назвай Кірыбаці.
Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Парлямэнт Кірыбаці мае назву «Maneaba ni Maungatabu», выбіраецца кожныя чатыры гады і складаецца з 36 дэпутатаў. Прэзыдэнт, г. зв. Beretitenti зьяўляецца адначасова і кіраўніком ураду.
Кожная з 21 заселеных астравоў мае ўласны ўрад, які займаецца справамі мясцовага самакіраваньня.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У склад Кірыбаці ўваходзяць 33 астравы з архіпэлягаў Гілбэрта, Фэнікс, Лайн. Даўжыня ланцугу астравоў з захаду на ўсход складае 3800 км, а шырыня з поўначы на поўдзень каля 2000 км. Клімат на астравах экватарыяльны, пасатны. Усе астравы абкружаныя каралавымі рыфамі.
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кірыбаці дзеліцца на 6 акругаў:
- Банаба
- Цэнтрыльныя астравы Гілбэрта
- Выспы Лайн
- Паўночныя астравы Гілбэрта
- Паўднёвыя астравы Гілбэрта
- Тарава
У краіне ёсьць 21 мясцовы ўрад на кожным з заселеных астравоў.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кірыбаці мае невялікія радовішчы карысных выкапняў. На момант атрыманьня незалежнасьці ў 1979 годзе радовішчы фасфатаў, калісьці галоўнай крыніцы прыбытку, былі амаль вычарпаныя. У нашы дні нацыянальны прыбытак забясьпечваецца за кошт экспарту рыбы і копры. У апошнія гады эканоміка астравоў апынулася ў эканамічным крызісе.
Эканамічнаму разьвіцьцю перашкаджаюць нястача кваліфікаванай працоўнай сілы, неразьвітая інфраструктура і вялікая адлегласьць ад сусьветных рынкаў. Турызм прыносіць каля 20% нацыянальнага прыбытку. Значную ролю ў эканоміцы Кірыбаці грае міжнародная дапамога з боку Вялікабрытаніі і Японіі, доля якой складае 25—50% СУП. Колькасьць грошай, якія дасылаюцца кірыбаційцамі, працуючымі за мяжой, дасягае $5 млн штогод.