Наргіз Магамадзі
Наргіз Магамадзі | |
نرگس محمدی | |
Дата нараджэньня | 21 красавіка 1972[1] (52 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | праваабаронка, журналістка |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Наргіз Махамадзі (па-пэрсыдзку: نرگس محمدی; нар. 1972) — іранская праваабаронца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру (2023).
Наргіз Махамадзі пачала сваю праваабарончую дзейнасьць у 1990-я гады, студэнткай факультэта фізыкі. Па заканчэньні ўнівэрсытэта працавала інжынэрам, але таксама пісала аўтарскія калёнкі ў некаторыя іранскія выданьні.
У 2003 годзе яна пачала працаваць у Тэґеранскім цэнтры абароны правоў чалавека, заснаваным іншай іранскай актывісткай, ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі міру Шырын Эбадзі. У 2011 годзе Наргіз Махамадзі была ўпершыню арыштаваная й прысуджаная да турэмнага зьняволеньня. Праз два гады яна выйшла на волю і далучылася да кампаніі супраць сьмяротнага пакараньня ў Іране. За гэтую дзейнасьць яна зноў была арыштаваная ў 2015 годзе. У 2016 годзе прысуджаная да 16 год турэмнага зьняволеньня. Пасьля вяртаньня ў турму выступала супраць катаваньняў і сэксуальнага ґвалту, які прымяняецца да палітычных зьняволеных — жанчын у іранскіх турмах. З турмы яна таксама падтрымала пратэсты 2022 году й арґанізавала некалькі акцыяў салідарнасьці сярод зьняволеных, за што ўлады зрабілі яшчэ больш строгімі ўмовы яе зьняволеньня.
6 кастрычніка 2023 году Наргіз Махамадзі ўдастоена Нобэлеўскай прэміі міру за «яе барацьбу з ґвалтам іранскага рэжыму й за роўныя правы і свабоды для ўсіх».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ nobelprize.org (анг.) — Nobel Foundation.
- ^ Iranian human rights activist Narges Mohammadi awarded 2023 Nobel Peace Prize (анг.) — 2023.
|
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|