Міратворчыя сілы ААН
Выгляд
Міратворчыя сілы ААН (міратворчы кантынгент ААН) — узброеныя кантынгенты краінаў — чальцоў ААН, вылучаныя паводле Статуту ААН у мэтах прадухіленьня ці ліквідацыі пагрозы міру і бясьпецы шляхам сумесных прымусовых дзеяньняў (ваенная дэманстрацыя, блякада і т. д.), калі меры эканамічнага і палітычнага характару апынуцца ці апынуліся недастатковымі.
Рашэньні пра стварэньне, складзе, выкарыстаньні і фінансаваньні міратворчых сілаў ААН прымаюцца Саветам Бясьпекі ААН. Стратэгічнае кіраўніцтва ажыцьцяўляецца Вайскова-штабным камітэтам.
У 1988 годзе міратворчым сілам ААН была прысуджана Нобэлеўская прэмія міру. Генэральная Асамблея ААН заснавала свята — Міжнародны дзень міратворцаў ААН.
Беларусь ў міратворчых апэрацыях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2 жніўня 2010 году Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ «Пра скіраваньне вайскоўцаў Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасьці па падтрыманьні міжнароднага міра і бясьпекі ў Лібанскай Рэспубліцы» у колькасьці 9 чалавек [1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ № 400 от 2 августа 2010 г (рас.)