Джыбуці
Джыбуці جمهورية جيبوتي Jumhūriyyat Jībūtī Jamhuuriyadda Jabuuti République de Djibouti | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Unité, Égalité, Paix» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Djibouti» | |||||
Афіцыйная мова | арабская, француская | ||||
Сталіца | Джыбуці | ||||
Найбуйнейшы горад | Джыбуці | ||||
Форма кіраваньня | паўпрэзыдэнцкая рэспубліка Ісмаіл Амар Геле Дылейта Махамэд Дылейта | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
149-е месца ў сьвеце 23 200 км² 0,09 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
160-е месца ў сьвеце 864 000 37,2/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
164 месца ў сьвеце $1,88 млрд $2396 | ||||
Валюта | Джыбуційскі франк (DJF) | ||||
Часавы пас | EAT (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць — ад Францыі |
27 чэрвеня 1977 | ||||
Аўтамабільны знак | DJI | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .dj | ||||
Тэлефонны код | +253 | ||||
Джыбуці́, Джыбу́ці (па-француску: Djibouti, па-арабску: جيبوتي) — краіна ва Ўсходняй Афрыцы, мае выхад да Чырвонага мора, Адэнскай затокі і Баб-эль-Мандэбскай пратокі Індыйскага акіяна. Мяжуе з Самалі, Этыёпіяй і Эрытрэяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыю сучаснага Джыбуці шмат стагодзьдзяў засялялі плямёны афараў і ісаў, якія мелі моцныя гандлёвыя сувязі з арабамі. Ад арабаў у краіну пранік іслам, які стаў дзяржаўнай рэлігіяй.
У другой палове ХІХ стагодзьдзя тэрыторыяй прылягаючай да Адэнскай затокі зацікавіліся французы. У 80-х гадах ХІХ стагодзьдзя яны стварылі тут свой пратэктарат — Францускае Самалі, якое паступова стала адной з францускіх калёніяў у Афрыцы.
У 1947 годзе калёнія атрымала статус заморскай тэрыторыі Францыі, а ў 1967 годзе была зьменена назва на «Францускія тэрыторыі афараў і ісаў». У 1977 годзе тэрыторыя атрымала незалежнасьць зьмяніўшы назву на Джыбуці. Краіну ўзначаліў Хасан Гулед Аптыдон.
У часы незалежнасьці у краіне здараўся і голад і грамадзянская вайна. У 1994 годзе ўзброеныя сутыкненьні скончыліся мірнай дамовай.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джыбуці — парлямэнцкая рэспубліка, з моцнай прэзыдэнцкай уладай. Кіруецца згодна з канстытуцыяй прынятай у 1992 годзе. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на шасьцігадовы тэрмін. Выканаўчая ўлада належыць прэм’ер-міністру і ўраду, якія назначаюцца прэзыдэнтам. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які складаецца з 65 дэпутатаў, выбраных на пяцігадовы тэрмін.
Дазволена дзейнасьць толькі адной партыі — Народны рух на карысьць разьвіцьця, якая кіруе краінай з моманту атрыманьня Джыбуці незалежнасьці ў 1977 годзе.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джыбуці падзелена на 5 акругаў і адзін горад прыроўнены да акругі, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 раёнаў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Краіна разьмешчаная на ўсходзе Афрыкі, на Самалійскай паўвысьпе. Мае выхад да Чырвонага мора, Адэнскай затокі і Баб-эль-Мандэнскай пратокі. Мяжуе з Самалі, Этыёпіяй і Эрытрэяй.
Абшар краіны мае выгляд пустэльні і паўпыстэльні. Паверхня гарыста-вышынная, на поўначы знаходзяцца горы Мабла і Года, якія маюць працяг у Эрытрэі. Тапаграфія краіны сфармавалася пад узьдзеяньнем вульканаў.
Клімат — субэкватарыяльны, сухі, сьпякотны.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джыбуці — гэта бедная, слабаразьвітая краіна. Атрымлівае замежную дапамогу з боку Францыі і Саудаўскай Арабіі. Асновай эканомікі застаюцца транзытныя паслугі, за якія краіна атрымлівае значныя грошы дзякуючы свайму зручнаму разьмяшчэньню. Значная частка эканомікі гэта сельская гаспадарка, у якой заняты 80% працаздольнага насельніцтва.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва краіны складаецца ў асноўным з дзьвюх этнічных групаў: ісы (самалійцы) — 60% і афары — 35%. Астатнія 5% гэта нашчадкі эўрапейцаў, у асноўным французаў і італьянцаў. У пачатку 1990-х гадоў паміж афарамі і ісамі ўзьніклі узброеныя сутыкненьні, якія паступова перарасьлі ў грамадзянскую вайну.
Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца іслам, хрысьціянства распаўсюджана сярод эўрапейцаў. Нягледзячы на тое, што афіцыйнымі мовамі зьяўляюцца француская і арабская, у штодзённым жыцьці часта выкарыстоўваецца яшчэ самалійская і афарская мовы.