Кофі Анан
Кофі Ата Анан (па-ангельску: Kofi Atta Annan; 8 красавіка 1938, Кумасі, Гана — 18 жніўня 2018, Бэрн, Швайцарыя) — ганскі дыплямат, сёмы Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў (1997—2006).
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кофі — чацьвертае дзіця ў сям’і Гэнры Рэджынальда і Вікторыі Анан. Згодна аканскае традыцыі, яго назвалі па дні тыдня, калі ён нарадзіўся, і па ягоным становішчы ў сям’і: Кофі абазначае пятніцу, Анан — тое, што ён зьяўляецца чацьвертым дзіцём. Заўвага Ата паказвае на тое, што нарадзіліся блізьняты; сястра Кофі, Эфўа Ата, памерла ў 1991 годзе.
Сям’я Кофі займала высокае становішча ў ганскім грамадзтве — абодва ягоных дзеда й ягоны дзядзька былі пляменнымі правадырамі. Маці Кофі належала да племя Фантэ, бацька — часткова да Фантэ і часткова да Асантэ. Шмат гадоў бацька Кофі працаваў кіраўніком аддзелу распаўсюджваньня кампаніі па вытворчасьці какавы Lever Brothers.
У 1970-ых гадох Кофі ажаніўся зь нігэрыйкай Ціці Аляк’я, ад гэтага шлюбу ў Кофі засталося двое дзяцей: Кожа Анан і Ама Аман. Кофі забраў дзяцей да сябе. Цяпер ён жанаты з Нэйн Марыяй Анан, швэдзкай адвакаткай. Іхняя дачка, Ніна Кранштат дэ Грот, засталася ў Нэйн Марыі ад папярэдняга шлюбу.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На працягу тэрміна з 1954 да 1957 гадоў Кофі навучаўся ў элітнай школе Мфанцыпім, што ў Кэйп Коўсьце, Гана. Гэтая навучальная ўстанова, паводле словаў Кофі навучыла яго таму, што «калі хтосьці пакутуе, гэта датычыцца кожнага».
З 1958 Кофі навучаўся эканоміцы ў Каледжы навукі і тэхналёгіі, што ў Кумасі (цяпер ён завецца Унівэрсытэтам навукі й тэхналёгіі Ганы імя Кўаме Нкрума). Ён атрымаў грант фундацыі Гэнры Форда на заканчэньне адукацыі ў Каледжы Макэластара, што ў Сэнт-Поле, штат Мінэсота, ЗША. Пасьля Кофі навучаўся ў Інстытуце міжнародных дасьледваньняў, што ў Жэнэве, Швайцарыя й у Школе Кіраваньня пры Масачусэцкім інстытуце тэхналёгіяў, атрымаўшы ступень магістра ў 1972 годзе[9].
Кофі добра валодае ангельскай, францускай мовамі, рознымі аканскімі мовамі й іншымі афрыканскімі мовамі.
Пачатак кар’еры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кофі пачаў працу ў Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя пры ААН у Жэнэве ў 1962 годзе. Першай пасадай быў Вярхоўны камісар па справах уцекачоў. З 1974 году да 1976 ён працаваў міністарам турызму Ганы. Затым ён вярнуўся на працу ў ААН, ужо ў якасьці памочніка Генэральнага сакратара па наступных пытаньнях: з 1987 да 1990 — каардынацыя кіраваньня і бясьпекі чалавечых рэсурсаў, з 1990 да 1992 — плянаваньне праграмаў, кантраляваньне фінансаў ААН і з 1993 да 1994 па пытаньнях захаваньня міру.
Апасьля, з кастрычніка 1995 году, Кофі быў намесьнікам Генэральнага сакратара ААН, затым 5 месяцаў працаваў спэцыяльным прадстаўніком Генэральнага сакратара ў былой Югаславіі, пасьля заканчэньня гэтых паўнамоцтваў, з 1996 году вярнуўся да працы намесьнікам Генэральнага сакратара ААН.
Генэральны сакратар ААН
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]13 сьнежня 1996 году Рада Бясьпекі ААН абрала Кофі Генэральным сакратаром гэтае арганізацыі. Кофі зрабіўся, такім чынам, першым прадстаўніком Чорнае Афрыкі, што быў абраны на гэтую пасаду.
У другі раз Кофі быў абраны Генэральным сакратаром 29 чэрвеня 2001 году, што крыху незвычайна для ААН. Справа ў тым, што прадстаўнікі аднаго кантыненту ня могуць займаць гэтую пасаду больш чым два тэрміны запар, а папярэднік Кофі, Галі, гэтаксама быў з Афрыкі (з Эгіпту). Ёсьць меркаваньне, што такое патураньне Кофі атрымаў з-за сваёй эфэктыўнай дзейнасьці на гэтай пасадзе.
У 2001 годзе ён выдаў г. зв. «Заклік да дзеяньня» — праграму зь пяці пунктаў, накіраваную супраць ВІЧ/СНІД. У гэтай праграме Кофі прапанаваў стварыць глябальны Фонд СНІД і здароўя, сродкі зь якога накіроўваюцца на пераадоленьне пандэміі СНІД у краінах сьвету, у першую чаргу ў краінах Афрыкі.
10 сьнежня 2001 году Кофі й ААН сумесна атрымалі Нобэлеўскую прэмію міру за «працу дзеля лепей арганізаванага і болей мірнага сьвету».
У 2003 годзе Кофі забараніў ЗША і Вялікабрытаніі пачынаць вайну супраць Іраку без адпаведнага дазволу ААН. Пасьля ўваходу кааліцыйных войскаў на тэрыторыю Іраку Кофі назваў уварваньне незаконным.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г http://www.imdb.com/name/nm1108319/bio
- ^ а б Kofi Annan // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Kofi Annan // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ^ а б http://www.ccma.cat/324/mor-als-80-anys-kofi-annan-secretari-general-de-lonu-i-premi-nobel-de-la-pau/noticia/2871533/
- ^ а б https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2018/08/18/mort-de-kofi-annan-ancien-secretaire-general-de-l-onu-et-nobel-de-la-paix_5343801_3382.html
- ^ а б ціўт (мн.) // X — (untranslated), 2018.
- ^ а б в г https://documents.wfp.org/stellent/groups/public/documents/webcontent/wfp095101.pdf
- ^ а б Former UN chief Kofi Annan dies (анг.) // aljazeera.com — 2018.
- ^ Нобелевская премия. Лауреаты. Иллюстрированная энциклопедия / пер. с англ. Л. Гуськовой. — М.: Эксмо, 2009. — С. 273. — ISBN 978-5-699-33125-3
|
- Нарадзіліся 8 красавіка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Гане
- Памерлі 18 жніўня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Бэрне
- Выпускнікі Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту
- Ордэн сьвятога Міхаіла і сьвятога Георгія
- Кавалеры ордэна Зоркі Румыніі
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Кавалеры ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 1 ступені
- Узнагароджаныя ордэнам Заслугі перад Рэспублікай Польшча
- Узнагароджаныя Вялікім крыжам ордэна Заслугі перад Рэспублікай Польшча
- Адзначаныя Ганаровай адзнакай «За заслугі перад Аўстрыйскай рэспублікай»
- Кавалеры ордэна Вызваліцеля генэрала Сан-Марціна
- Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру
- Ляўрэаты прэміі Бруна Крайскага
- Ляўрэаты прэміі Індыры Гандзі
- Ляўрэаты прэміі імя Сахарава
- Сябры Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Ганаровыя дактары Гарвардзкага ўнівэрсытэту
- Ганаровыя дактары Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін
- Ганаровыя дактары ўнівэрсытэту Коменскага
- Асобы Ганы
- Генэральныя Сакратары ААН