Астравы Ўоліс і Футуна
Астравы Ўоліс і Футуна Territoire des Iles Wallis et Futuna | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «La Marseillaise» | |||||
Афіцыйная мова | француская, увэйская, футунская | ||||
Сталіца | Мата-Уту | ||||
Найбуйнейшы горад | Мата-Уту | ||||
Форма кіраваньня | Замежная тэрыторыя Эмануэль Макрон Філіп Паолантоні | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
211 месца ў сьвеце 264 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
220 месца ў сьвеце 15 289 57,9/км² | ||||
СУП • агульны (2005) • на душу насельніцтва |
226 месца ў сьвеце $188 мільёнаў $12 640 | ||||
Валюта | Франк КФП (CFP) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .wf | ||||
Тэлефонны код | +681 | ||||
Астравы Ўоліс і Футуна, афіцыйная назва Тэрыторыя астравоў Ўоліс і Футуна (па-француску: Territoire des Iles Wallis et Futuna) — астравы ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, на адлегласьці каля 2/3 шляху паміж Гаваямі і Новай Зэляндыяй. Зьяўляюцца замежнай тэрыторыяй Францыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Астравы былі адкрытыя галяндзкімі і брытанскімі мараплаўцамі ў 17—18 стагодзьдзі. Але першымі эўрапейцамі, якія пасяліліся тут, былі францускія місіянэры (1837). Яны навярталі мясцовае насельніцтва ў каталіцтва. 5 красавіка 1842 году, пасьля паўстаньня часткі мясцовага насельніцтва, місіянэры запатрабавалі абарону Францыі.
5 красавіка 1887, каралева Увэ (Uvea) з вострава Ўоліс падпісала дамову, якая афіцыйна ўсталёўвала францускі пратэктарат. 16 лютага 1888 году каралі Сыгавэ (Sigave) і Алё (Alo) з астравоў Футуна і Алёфі таксама падпісалі дамову, якая ўсталёўвала францускі пратэктарат. Астравы былі прынятыя пад кіраваньне францускай калёніяй на высьпе Новая Каледонія.
У 1917 годзе тры традыцыйныя тэрыторыі, якія знаходзіліся пад кіраваньнем мясцовых каралёў былі анэксаваныя Францыяй, і былі ператвораныя ў Калёнію Ўоліс і Футуна, якая ўсё яшчэ была пад кіраваньнем Калёніі Новая Каледонія. У 1959 годзе жыхары астравоў прагаласавалі за тое, каб стаць Францускай замежнай тэрыторыяй з 1961 году, тым самым выходзячы з падначаленьня Новай Каледоніі.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тры традыцыйныя каралі абмежаваныя ў правах. Глава дзяржавы — прэзыдэнт Францыі Жак Шырак прадстаўлены Вярхоўным адміністратарам Ксаўерам дэ Фюрстам (з 18 студзеня 2005). Прэзыдэнт Тэрытарыяльнай Асамблеі Паталіёнэ Канімоа (з студзеня 2001). Кабінэт — Рада Тэрыторыі, які складаецца з трох каралёў і трох чальцоў кабінэта, прызначаных Вярхоўным адміністратарам па прапанове Тэрытарыяльнай Асамблеі. Вярхоўны адміністратар прызначаецца Францускім прэзыдэнтам па прапанове Францускага МЗС. Прэзыдэнт Тэрытарыяльнай Асамблеі абіраецца чальцамі Тэрытарыяльнай Асамблеі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уключаюць востраў Ўоліс (Ile Uvea), Футуна (Ile Futuna), Алёфі (Ile Alofi) і 20 малых астраўкоў. Даўжыня берагавой лініі 129 км. Абедзьве купы астравоў акружаныя рыфамі. Рэльеф вульканічнага паходжаньня, нізкія ўзгоркі. Максымальная вышыня (гара Сынгавэ) — 765 мэтраў.
Клімат трапічны — гарачы дажджавы сэзон (лістапад — красавік), халодны сухі сэзон (травень — кастрычнік). Ападкаў 2500—3000 мм на год. Вільготнасьць 80%, сярэдняя тэмпэратура 26.6 °C.
Назіраецца абязьлесеньне ў выніку бесьперапыннага выкарыстаньня драўніны, як асноўнай крыніцы паліва. Засталіся толькі невялікія ўчасткі лясоў. З-за памяншэньня колькасьці лясоў гарыстая мясцовасьць вострава Футуна асабліва схільная да эрозіі. На высьпе Алёфі няма сталых паселішчаў з-за недахопу прэснай вады.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрытарыяльныя воды — 12 марскіх міль, эканамічная зона — 200 марскіх міль.
Эканоміка абмежаваная традыцыйнымі відамі сельскай гаспадаркі. Землекарыстаньне (2001): ворныя землі — 5%, пасеўныя землі — 25%, іншае — 70%. 80% прыбыткаў атрымоўваецца ад земляробства — вырошчваньня какосавых арэхаў і гародніны, гадоўлі хатняга быдла — у большай частцы сьвіньняў, і рыбалоўства.
Каля 4% насельніцтва занята ва ўрадзе.
Прыбыткі паступаюць ад субсыдыяў Францускага ўраду, ліцэнзіяў на рыбалоўныя правы для Японіі і Паўднёвай Карэі, імпартных падаткаў і банкаўскіх трансфэраў працоўных-экспатрыянтаў з Новай Каледоніі.
На астравах існуе каля 120 км аўтадарог (Ўоліс — 100 км, Футуна — 20 км). Зь іх з пакрыцьцём — 16 км (усё на высьпе Ўоліс), грунтавых — 104 км (Ўоліс — 84 км, Футуна — 20 км). Парты ці гавані ёсьць у гарадох Мата-Уту і Ліва. Маецца два аэрапорты — адзін з узьлётнай паласой з шчыльным пакрыцьцём, другі з грунтавай узьлётнай паласой.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва (ліпень 2004) — 15 880. Назіраецца ўстойлівая эміграцыя з астравоў Ўоліс і Футуна ў Новую Каледонію. Жыхары астравоў у асноўным палінэзійцы.
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каталікі — 99%, іншыя — 1%.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісьменнасьць насельніцтва, старэйшага за 15 гадоў — 50% (зь іх мужчын — 50%, жанчын — 50%).
Нацыянальнае сьвята: Дзень Бастыліі — 14 ліпеня.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Астравы Ўоліс і Футуна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў