Перайсьці да зьместу

Макгвэтсі Масысі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макгвэтсі Масысі
з 1 красавіка 2018
Папярэднік Ен Кхама[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 ліпеня 1962(1962-07-21) (62 гады)
Партыя:
Сужэнец: Нэо Масысі[d][3]
Бацька: Эдысан Масысі[d]
Адукацыя:
Маґвэці Масысі ў 2018 року

Маґвэтсі Масысі (нар. 21 ліпеня 1961[4]) — дзейны прэзыдэнт Батсваны з 2018, віцэ-прэзыдэнт Батсваны з 2014 па 2018, сябра Нацыянальнай асамблеі Батсваны з 2009 па 2018 рок.

Маґвэтсі Масысі — сын Эдысана Масысі (1921—2003), даўгачасовы дэпутат Машупы і шматразовы чалец кабінэту Батсваны[5]. Маленства Масысі прайшло ў Габаронэ, дзе ён вучыўся ў Тарнхільскай пачатковай школе і школе Мары-А-Пула[6]. Адзін зь ягоных трох братоў, Тшаланґ, быў дэпутатам Франсыстаўну, а іншы — жаўнерскі гэнерал. Таксама ў яго ё сястра, Пады[7]. У школе спаборнічаў ў футболе і тэнісе, але нарэсьце выявіў, што акторскае майстэрства — ягонае пакліканьне. Здымаўся ў некаторых паўднёваафрыканскіх фільмах[8]. Масысі стаў настаўнікам грамадазнаўства ў сярэдняй школе пасля сканчэньня Ўнівэрсытэту Батсваны ў 1984 годзе па анґельскай мове і гісторыі. Выкладаў ў Мманаанскай сярэдняй школе ў вёсцы Машупа, пакуль не перайшоў ва Ўнівэрсытэт Батсваны ў 1987 як спэцыяліст паводле распрацоўкі вучэбных праграмаў. У 1989 наведаў Флорыдзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт для атрыманьня адукацыі майстра па грамадазнаўству. У той жа час быў ўладкаваны на працу ў Дзіцячы фонд ААН.

Палітычная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Масысі беспаспяхова дабіваўся вылучэньня ад кіруючай Дэмакратычнай партыі Батсваны балатавацца ў Машупаўскай выбарнай акрузе на ўсеагульных выбарах 2004, але змог дамагчыся гэтай пасады на ўсеагульных выбарах 2009. Ён быў прызначаны памагатым міністара па справах прэзыдэнта і дзяржаўным кіраваньні ў кастрычніку 2009 года[9]. Масысі стаў міністарам адукацыі і развіцьця навыкаў напрыканцы красавіку 2014. Быў пераабраны на месца ў парлямэнце ў 2014[10]. Быў зроблены віцэ-прэзыдэнтам Батсваны дзейным на той час прэзыдэнтам Енам Кхамам.

Ен Кхама таксама падтрымаў Масысі ў якасьці канцлера ўнівэрсытэту Батсваны 5 ліпеня 2017.