Саламонавы астравы
Саламонавы астравы Solomon Islands | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «To Lead is to Serve» | |||||
Дзяржаўны гімн: «God Save Our Solomon Islands» | |||||
Афіцыйная мова | Піджын ігліш | ||||
Сталіца | Ханіяра | ||||
Найбуйнейшы горад | Ханіяра | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Лізавета II Фрэнк Кабуі | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
142-е месца ў сьвеце 28 896 км² 3,2 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
170-е месца ў сьвеце 523 000 18,1/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
171-е месца ў сьвеце $1,525 млрд $2917 | ||||
Валюта | Даляр Саламонавых астравоў (SBD) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
7 ліпеня 1978 | ||||
Аўтамабільны знак | SOL | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .sb | ||||
Тэлефонны код | +677 | ||||
Саламо́навы астравы (па-ангельску: Solomon Islands) — астраўная краіна ў паўднёва-ўсходняй Акіяніі, на ўсходзе ад Новай Гвінэі. Уваходзіць у склад Брытаскай Садружнасьці Нацыяў. Краіна разьмяшчаецца ва ўсходняй частцы архіпэлягу з такой жа назвай. Складаецца з 990 астравоў, агульная плошча якіх складае 28,8 тыс. км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Астравы былі адкрытыя ў 1568 годзе гішпанскім вандроўцам Альвара Мэндана дэ Нэйра. Эўрапейская калянізацыя пачалася ў ХІХ стагодзьдзі і паўночная частка архіпэлягу (з 1885 году) належала Нямеччыне, а паўднёвая (з 1893 году) Вялікабрытаніі. Некалькі астравоў былі перададзены Нямеччынай Вялікабрытаніі, якая ўсталявала тут свой пратэктарат. Астатнія нямецкія астравы Бугенвіль і Бука былі далучаныя да пратэктарату Нямецкай Новай Гвінэі.
Пад час Другой сусьветнай вайны (з 1942 году) астравы былі акупаваныя японскімі войскамі. З прычыны стратэгічнага становішча астравоў тут праходзілі адны з самых жорсткіх баёў у Ціхім акіяне. У 1943—1944 гадах японскія войскі былі выбітыя з архіпэлягу амэрыканскімі войскамі.
У 1976 годзе Саламонавы астравы атрымалі ўнутраную аўтаномію, а 7 ліпеня 1978 году атрымалі незалежнасьць, застаўшыся ў складзе Брытанскай Садружнасьці Нацыяў. У гады незалежнасьці краіна трапіла ў складанае эканамічнае становішча з прычыны ўсеагульнай карупцыі і значнага дэфіцыту бюджэту. Беспарадкі на вуліцах прывялі да яшчэ горшага крызісу. У ліпені 2003 году губэрнатар Саламонавых астравоў папрасіў аб міжнароднай дапамозе. Празь месяц на астравах высадзіліся 2200 паліцэйскіх з 20 краінаў Ціхага акіяна, на чале з Аўстраліяй і Новай Зэляндыяй.
1 траўня 2007 году астравы пацярпелі ад землятрусу і цунамі.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эканоміка Саламонавых астравоў заснаваная на сельскай гаспадарцы, якая складае 48% нацыянальнага прыбытку, паслугі складаюць 40% прыбытку, прамысловасьць — 9%. Краіна атрымлівае значную міжнародную дапамогу.
Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: какосавая пальма, кававыя бабы, батат, пальмавы алей, маніёк.
Турызм на астравах не атрымаў значнага разьвіцьця. У 2000 годзе колькасьць турыстаў склала 15 тыс. чалавек (у асноўным з Аўстраліі, Маршалавых астравоў і Новай Зэляндыі).
На высьпе Бугенвіль знаходзяцца радовішчы медзі.
Галоўнымі партамі краіны зьяўляюцца Ханіяра, Яндзіна і Гізо.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шчыльнасьць засяленьня астравоў невысокая, 94% насельніцтва складаюць саламонцы і мэлянэзійцы, 4% — палінэзійцы.
Па рэлігійным складзе насельніцтва: 77,5% — пратэстанты, 19,2% — каталікі.
На астравах ужываецца каля 80 моваў, з групы мэлянэзійскіх моваў і піджын інгліш, які выконвае функцыі lingua franca.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўнымі астравамі краіны зьяўляюцца: Бугенвіль, Гуадалканал, Санта-Ісабэль, Малаіта, Сан-Крыстабаль, Шуазэль, Новая Георгія.
Паўночная частка архіпэлягу ўваходзіць у склад Папуа-Новай Гвінэі.
Астравы, у асноўным маюць вульканічнае паходжаньне, дзейнічаючыя вульканы: Балбі, Багана. Самы высокі пункт краіны знаходзіцца на вышыні 2743 км (востраў Бугенвіль). Клімат субэкватарыяльны, вільготны. Сярэднегадавая тэмпэратура вагаецца ад 26 °C да 28 °C. Ападкі складаюць ад 2300 да 7500 мм у год. З траўня да кастрычніка дзьме паўднёва-ўсходні пасат, са сьнежня да сакавіка — паўночна-заходні экватарыяльны мусон. Рэкі — невялікія і шматводныя. Большая частка астравоў пакрытая экватарыяльнымі лясамі (пальмы, фікусы і г. д.), у сухіх месцах саванамі.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Саламонавы астравы дзеляцца на 9 правінцыяў: