Нансэнаўская міжнародная арганізацыя па справах бежанцаў
Нансэнаўская міжнародная арганізацыя па справах бежанцаў (фр. Office international Nansen pour les Réfugiés) была заснавана Лігай Нацыяў у 1930 годзе, неўзабаве пасьля сьмерці Фрыцьёфа Нансэна, з мэтай працягнуць аказаньне дапамогі бежанцам у духу традыцыяў створанага ім пашпартнага бюро.
|