Нікол Пашынян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікол Пашынян
6 траўня 2012 — 8 траўня 2018
8 траўня 2018 — 25 красавіка 2021
Папярэднік Карэн Карапецян[d]
з 20 чэрвеня 2021
25 красавіка 2021 — 20 чэрвеня 2021
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 чэрвеня 1975(1975-06-01)[1][2] (48 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Ганна Акапян[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Піюса IX

Нікол Пашыня́н (па-армянску: Նիկոլ Փաշինյան) — армянскі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра Армэніі з 8 траўня 2018 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў Ерэванскім дзяржаўным унівэрсытэце. Працаваў журналістам і рэдактарам, заснаваўшы ўласную газэту ў 1998 годзе, якую праз год закрылі. Быў асуджаны на год за паклёп на тагачаснага міністра нацыянальнай бясьпекі Сэржа Саргсяна. Працаваў рэдактарам газэты «Айкакан жаманак» з 1999 па 2012 гады. Зьяўляючыся прыхільнікам першага прэзыдэнту Армэніі Лявона Тэр-Пэтрасяна, Пашынян вельмі крытычна ацэньваў другога прэзыдэнта Робэрта Качарана, міністра абароны Сэржа Саргсяна і іхных сяброў-алігархаў. На парламэнцкіх выбарах 2007 году Пашынян узначаліў нязначную апазыцыйную партыю, набраўшы 1,3% галасоў.

Пашынян выступіў у падтрымку Тэр-Пэтрасяна, калі той балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах 2008 году. Тэр-Пэтрасян быў пераможаны Сэржам Саргсянам, а самі выбары былі азмрочаныя шырокай фальсыфікацыяй і гвалтам. Адзначаны сваімі палымянымі прамовамі, Пашынян згуляў значную ролю ў пасьлявыбарчых пратэстах, якія былі жорстка здушаны ўрадавымі сіламі 1 сакавіка 2008 году, у выніку чаго загінулі 10 чалавек. Пашынян, якога абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, схаваўся, але зноўку зьявіўся на публіцы ў сярэдзіне 2009 году. Яго асудзілі на сем гадоў пазбаўленьня волі, крок, які разглядаўся як палітычна матываваны. Пашынян быў вызвалены ў траўні 2011 году ў рамках агульнай амністыі. Палітык быў абраны ў парлямэнт ад шырокай апазыцыйнай кааліцыі Тэр-Пэтрасяна — Армянскага нацыянальнага кангрэсу ў 2012 годзе.

Пазьней Пашынян разышоўся з Тэр-Пэтрасянам па палітычных матывах, стварыўшы ўласную партыю Грамадзянскі дамова. Разам з двума іншымі апазыцыйнымі партыямі Пашынян стварыў альянс Елк, які набраў амаль 8% галасоў на парлямэнцкіх выбарах 2017 году. Пашынян ачоліў армянскую рэвалюцыю 2018 году, якая прымусіла прэм’ер-міністра Сэржа Саргсяна і ягоны ўрад сысьці ў адстаўку. 1 траўня 2018 году Пашынян ня здолеў набраць дастаткова галасоў у парлямэнце[3], каб стаць самім прэм’ер-міністрам, але ўсё ж такі ён быў абраны на пасаду другім галасаваньнем 8 траўня[4][5]. За часам кіраўніцтва Пашыняна ў Армэніі адбылося значнае паляпшэньне ў сфэрах дэмакратыі, свабоды прэсы і барацьбы з карупцыяй[6]. Эканоміка Армэніі таксама значна вырасла, ператварыўшыся ў адну з найбольш хутка разьвіваных эканомік былога Савецкага Саюзу[7].

На час Пашыняна прыпала Нагорна-Карабаская вайна 2020 году, канфлікт у Нагорным Карабаху паміж Армэніяй і Азэрбайджанам. Вайна, якая была скончаная пасьля 44-дзённых баёў трохбаковым пагадненьнем аб спыненьні агню, падпісаным Пашынянам 9 лістапада 2020 году. Яна прывяла да значных людзкіх, матэрыяльных і тэрытарыяльных стратаў армянскага боку. Пашынян сутыкнуўся з пратэстамі і заклікамі пакінуць сваю пасаду праз падпісаньне дамоўленасьці з Азэрбайджанам аб перамір’і[8]. 25 лютага 2021 году начальнік Генэральнага штабу ўзброеных сілаў Армэніі Онік Гаспаран і больш за 40 іншых вышэйшых генэралаў запатрабавалі адстаўкі Пашыняна, якую той назваў спробай дзяржаўнага перавароту[9][10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]