Дональд Туск
До́нальд Франці́шак Туск (польск. Donald Franciszek Tusk; нар. 22 красавіка 1957 году, Гданьск) — польскі палітык і гісторык кашубскай нацыянальнасьці. Прэм’ер-міністар Польшчы (2007—2014). Старшыня Эўрапейскай рады (2014—2019).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1976 г. паступіў на гістарычны факультэт Гданьскага ўнівэрсытэту. У 1980 г. заснаваў незалежны зьвяз студэнтаў (па-польску: Niezależne Zrzeszenie Studentów), які ўвайшоў у склад Салідарнасьці. Пасьля ўвядзеньня ваеннага становішча ў 1981 годзе, некаторы час хаваўся[5].
У 1990—2007 гадох Туска чатыры разы выбіралі ў Сойм Польшчы і адзін раз у Сэнат Польшчы. У 2001 годзе заснаваў лібэральна-кансэрватыўную і праэўрапэйскую партыю Грамадзянская плятформа[5]. Ад 16 лістапада 2007 году да 22 верасьня 2014 году прэм’ер-міністар Польшчы, ён таксама ўзначальваў Грамадзянскую плятформу.
Адхіліўся ад абодвух пасадаў пасьля атрыманьня намінацыі на ўрад старшыніі Эўрапейскай рады. 11 верасьня 2014 году ягоны ўрад быў фармальна адкліканы[6], але згодна з канстытуцыяй, ён працаваў да зацьверджаньня новага ўраду (22 верасьня).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Donald Franciszek Tusk // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Donald Tusk // Munzinger Personen (ням.)
- 1 2 https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/13703
- 1 2 Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- 1 2 Donald Tusk (пол.). Platforma Obywatelska.
- ↑ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 11 września 2014 r. nr 1131-11-2014 o przyjęciu dymisji Rady Ministrów (M.P. z 2014 r. poz. 803) (пол.) Архіўная копія
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сайт Грамадзянскае плятформы (пол.)
- Нарадзіліся 22 красавіка
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Гданьску
- Выпускнікі Гданьскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры Прэзыдэнцкага ордэна Дасканаласьці
- Кавалеры ордэна Зоркі Румыніі
- Кавалеры ордэна Ўзыходнага сонца
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 1 ступені
- Ляўрэаты прэміі Карла Вялікага
- Людзі году „Газэты Выборчай“
- Дэпутаты Сойму Польскай Рэспублікі
- Сэнатары Польшчы
- Сябры «Грамадзянскай плятформы»
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Польшчы
- Прэм’ер-міністры Польшчы