Робэрт Фіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Робэрт Фіца
Robert Fico crop.jpg
7-ы Прэм’ер-міністар Славаччыны
4 красавіка 2012 — 22 сакавіка 2018
Прэзыдэнт: Іван Гашпаравіч
Папярэднік: Івэта Радзічава
Наступнік: Пэтэр Пэлегрыні
Дэпутат Нацыянальнай рады
8 ліпеня 2010 — 4 красавіка 2012
5-ы Прэм’ер-міністар Славаччыны
4 ліпеня 2006 — 8 чэрвеня 2010
Прэзыдэнт: Іван Гашпаравіч
Папярэднік: Мікулаш Дзурында
Наступнік: Івэта Радзічава
Дэпутат Нацыянальнай рады
23 чэрвеня 1992 — 4 ліпеня 2006
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 верасьня 1964 (58 гадоў)
Тапольчаны, Чэхаславаччына
Партыя: Курс — сацыяльная дэмакратыя
Сужэнец: Сьвятлана Фіцава
Дзеці: сын
Адукацыя: Браціслаўскі ўнівэрсытэт імя Коменскага
Узнагароды:
ордэн Белага льва

Ро́бэрт Фі́ца (па-славацку: Robert Fico; нарадзіўся 15 верасьня 1964 году, Тапольчаны, Славаччына) — прэм’ер-міністар Славаччыны (2006—2010, 2012—2018) і кіраўнік партыі Курс — сацыяльная дэмакратыя.

Упершыню стаў прэм’ер-міністрам пасьля перамогі сваёй левацэнтрысцкай партыі «Сьмер» на парлямэнцкіх выбарах 14 чэрвеня 2006 году, зьмяніўшы на гэтай пасадзе Мікулаша Дзурынду. Пасьля парлямэнцкіх выбараў 12 чэрвеня 2010 году ня здолеў сфармаваць кабінэт і падаў у адстаўку, вярнуўшыся ў парлямэнт.

У 2012 годзе, пасьля вотуму недаверу да кабінэту Івэты Радзічавай, сфармаваў другі кабінэт міністраў.