Карляс Саавэдра Лямас
Карляс Саавэдра Лямас | |
| гішп. Carlos Saavedra Lamas | |
| Род дзейнасьці | палітык, дыплямат |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 1 лістапада 1878[1][2][3] |
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 5 траўня 1959[1][2][3] (80 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | інсульт |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | юрыст, адвакат, дыплямат, палітык, прафэсар унівэрсытэту |
| Навуковая сфэра | палітыка[4], дыпляматыя[4], працоўнае права[d][4], міжнароднае права[4] і канстытуцыйнае права[d][4] |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Academia Nacional de Ciencias Morales y Políticas[d] |
| Узнагароды | |
Карляс Саавэдра Лямас (па-гішпанску: Carlos Saavedra Lamas, 1 лістапада 1878, Буэнас-Айрэс, Аргентына — 5 траўня 1959, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — аргентынскі навуковец-правазнавец і палітык, у 1936 годзе стаў першым лацінаамэрыканскім ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1903 годзе скончыў Унівэрсытэт Буэнас-Айрэса са ступеньню доктара права. Зьяўляўся прафэсарам міжнароднага права, а таксама выкладаў правазнаўства і сацыялёгію ва ўнівэрсытэце Ля-Платы. Сваю палітычную кар’еру пачаў у 1906 годзе, узначаліў грамадзкую крэдытную службу. У 1908 годзе быў абраны ў парлямэнт Аргентыны, а ў 1915 годзе быў прызначаны міністрам юстыцыі і грамадзкай адукацыі. З 1932 па 1938 год займаў пасаду міністра замежных справаў ва ўрадзе Агустына Пэдра Хуста. 3 жніўня 1932 году ў сваёй міністэрскай дэклярацыі сфармуляваў прынцыпы міжнародных адносінаў, якія былі пакладзены ў аснову пакта Саавэдра Лямаса 1933. У 1935 годзе прыняў удзел ва ўрэгуляваньні балівійска-парагвайскага канфлікту, стварыўшы прымірэнчую камісію з шасьці нэўтральных амэрыканскіх дзяржаваў, пры пасярэдніцтве якой у чэрвені 1934 году было складзена мірнае пагадненьне. За свае міратворчыя заслугі ў 1936 годзе ён стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру. У тым жа годзе быў абраны прэзыдэнтам Лігі народаў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Карляс Саавэдра Лямас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- 1 2 Carlos Saavedra Lamas // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Carlos Saavedra Lamas // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 Carlos Saavedra Lamas // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- 1 2 3 4 5 Saavedra Lamas, Carlos // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі